падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Канферэнцыя «Нематэрыяльная культурная спадчына»

11-13 лістапада ў рамках IV Міжнароднага форума “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”, адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Нематэрыяльная культурная спадчына: сучасны стан, праблемы захавання і актуалізацыі”, якая была арганізавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскім аблвыканкамам, установай культуры “Магілёўскі абластны метадычны цэнтр народнай творчасці”. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 70 навукоўцаў, сярод якіх былі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кітая, Малдовы, Расіі, Туркменістана, Турцыі. У канферэнцыі таксама прымалі ўдзел і польскія даследчыкі: кіраўнік Музея ў Бельску Падляшскім – спадарыня Аліна Дэмбоўска, а таксама дырэктар Інстытута Еўропа Карпат спадарыня Малгажата Брода.

Падчас канферэнцыі адбылося адкрыццё выставы, падрыхтаванай Музеям у Бельску Падляшскім “Таямнічы ручнік”.

Урачыстае адкрыццё IV Міжнароднага форума “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства” ў Магілёве
 
Паседжанне навукова-практычнай канферэнцыі “Нематэрыяльная культурная спадчына: сучасны стан, праблемы захавання і актуалізацыі”
Марэк Янкевіч, Аліна Дэмбоўска, Малгажата Брода
 
Даклад-прэзентацыя “Ад зярняткі да народнага ручніка” кіраўніка Музея у Бельску Падляшскім – спадарыні Аліны Дэмбоўскай (дапамагае спадар Марэк Янкевіч)
 
Даклад-прэзентацыя “Ад зярняткі да народнага ручніка” кіраўніка Музея у Бельску Падляшскім – спадарыні Аліны Дэмбоўскай
 
Адкрыццё выставы “Таямнічы ручнік”
 
Адкрыццё выставы “Таямнічы ручнік”, спадарыня Аліна Дэмбоўская і дырэктар Магілёўскі абластны метадычны цэнтр народнай творчасці спадар Алег Хмелькоў

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты