падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрылася гістарычная выстава «Як Фенікс з попелу»

19 лістапада 2015 года ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д.Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) адбылося адкрыццё гістарычнай выставы “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939 - 1955”. Гэты праект прысвечаны 70-й гадавіне Другой сусветнай вайны, 70-й гадавіне вызвалення Варшавы і 35-годдзю ўнясення рэканструкцыі «Старога горада» Варшавы ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Выставу адкрывалі в.а. Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, навуковы супрацоўнік Музея гістрыі горада Мінска Юлія Кавалёва і аўтар выствы, мастацтвазнаўца, журналіст Ежы Маеўскі. Падчас вернісажа Ежы зрабіў аўтарскую лекцыю пра аднаўленне Варшавы.
 
 
На выставе прадстаўлены фотаздымкі квітнеючай даваеннай Варшавы, Варшавы рабуранай і пасляваеннае аднаўленне горада.

Разбурэнне Варшавы з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Ніводная еўрапейская сталіца не падвяргалася сістэматычнаму знішчэнню толькі па волі акупантаў.

Варшава – да 1 верасня 1939 года сталіца ІІ Рэчы Паспалітай, якая налічвала 1 млн 300 тыс. жыхароў і была цэнтрам палітычнага, культурнага і грамадскага жыцця краіны – мусіла спачатку стаць правінцыйным нямецкім горадам, а пазней – пасля пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года – знікнуць з паверхні зямлі, згодна з загадам кіраўнікоў Трэцяга рэйха.

Калі 17 студзеня 1945 года на левабярэжную частку горада ўвайшла Чырвоная Армія і Войска Польскае, ён быў спустошаны і на 80% знішчаны. Варшава рабіла настолькі страшэннае ўражанне, што ўзнікалі ідэі пакінуць яе ў такім стане ў якасці помніка. Аднак было вырашана адбудаваць горад.

Менавіта ў Варшаве ўпершыню ў гісторыі чалавецтва ў такім маштабе пачалося аднаўленне не адзінкавых помнікаў, а цэлых гістарычных фрагментаў горада. Піянерскі і ўнікальны характар гэтай рэканструкцыі быў ацэнены міжнароднай думкай у 1980 годзе, калі варшаўскі Стары горад быў занесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
 
Ежы Маеўскі
 
Рыгор Сітніца, Томаш Адамскі
 
 
 
 
 Выстава будзе доўжыцца да 10 снежня 2015 года
 
ФОТА Віктар Ведзень

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты