падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрылася рэтраспектыва фільмаў К. Краўзэ ў Брэсце

Паказам стужкі «Папуша» адкрылася ў Брэсце рэтраспектыва аднаго з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно Кшыштафа Краўзэ. Паказы прайшлі з 26 па 29 лістапада ў прагляднай зале кінатэатра «Беларусь». Жыхары Брэста змаглі пазнаёміцца з 4 фільмамі: «Доўг», «Мой Нікіфар», «Плошча збаўцы», «Папуша».

Кшыштаф Краўзэ (22.04.1953-24.12.2014) - рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Адзін з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно, лаўрэат шматлікіх узнагарод на польскіх і міжнародных фестывалях за фільмы «Доўг», «Мой Нікіфар», «Плошча збаўцы», «Папуша». Кшыштаф Краўзэ здымае выключна моцнае, эмацыянальнае кіно, якое ўрываецца ў падсвядомасць, уцягвае ў сябе без астатку, кіно, што не дазваляе ў адносінах да сябе лёгкай цэнзуры гледача.

Рэтраспектыву адкрывалі Консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Славамір Лучак, Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Гетман, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску Ігар Блінкоў. Рэтраспектыва прыехала ў Брэст з Магілёва.


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты