падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Богдан Задура ўзяў удзел у фестывалі «Вершы на асфальце»

11-14 лютага ў Мінску прайшоў V Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова, арганізаваны «Саюзам беларускіх пісьменнікаў» і Беларускім ПЭН-цэнтрам. У гэтым годзе ў фестывалі ўдзельнічалі паэты з Беларусі, Ізраіля, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, з удзелам якітх адбылося шмат разнастайных імпрэз.
 
Злева направа: Вядучы Андрэй Хадановіч, Богдан Задура чытаў Стральцова па-польску, Марус Бурокас – на літоўскай мове, Анхела Эспіноса – па-іспанску.
 
 
Польскую паэзію прадстаўляў на фестывалі Богдан Задура. На ўрачыстым адкрыцці фестывалю Богдан Задура прачытаў свае пераклады некалькіх вершаў Міхася Стральцова на польскую мову.
 
 
Увечары 12 лютага адбылася вечарына пад назваю “Забойны аддзел” з удзелам Богдана Задуры (Польшча), Аляксандра Ірванца (Украіна), Уладзіміра Арлова і Андрэя Хадановіча (Беларусь), на якой былі прэзентаваны кнігі Богдана Задуры “Труны з Ікеі” і Андрэя Хадановіча “Цягнік Чыкага-Токіё”. Вершы для зборніка пераклаў на беларускую мову Андрэй Хадановіч, рэдактарам выступіў Уладзімір Арлоў, а выйшла кніга ў выдавецтве "ЛогвінаЎ" пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. На прэзентацыі прагучалі вершы ў арыгінале і ў перакладзе ў выкананні аўтара і перакладчыка.
 
 
 

13 лютага ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі Богдан Задура разам з Любай Якімчук (Украіна), Валянцінам Акудовічам, Ігарам Бабковым, Сяргеем Дубаўцом, Андрэем Хадановічам (Беларусь) прыняў удзел у круглым стале “Сучасная літаратура: актуальнасць класікі”.

Увечары таго ж дня шырокай публіцы была прадстаўлена праграма “Вялікае Княства Паэзіі”: міжнародны паэтычна-музычны джэм, у якім удзельнічалі Сямён Ханін (Латвія), Мар’юс Бурокас і Дайва Чапаўскайтэ (Літва), Хінемаана Бэйкер (Новая Зеландыя), Богдан Задура (Польшча), Аляксандр Ірванец і Ала Мікалаенка (Украіна), Сесілія Хансан (Швецыя), Алеся Башарымава, Сабіна Брыло, Ігар Кулікоў, Алег Мінкін, Усевалад Сцебурака, Віка Трэнас (Беларусь).


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты