падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Квартэт Крыстыны Станька ў Філармоніі

18 лютага ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт у выкананні квартэта выдатнай польскай джазавай спявачкі Крыстыны Станька.
КРЫСТЫНА СТАНЬКА - адна з найбольш выбітных джазавых вакалістак Польшчы, лаўрэат шматлікіх узнагарод, кампазітар, аўтар тэкстаў, спявачка, адораная надзвычай арыгінальным, пачуццёвым голасам, якая свабодна адчувае сябе ў розных музычных жанрах. 
Разам з ёй на мінскай сцэне выступілі знакамітыя музыкі:
Пётр ЛЕМАНЬЧЫК /Piotr Lemańczyk/ кантрабас
Дамінік БУКОЎСКІ /Dominik Bukowski/ электраксілафон, калімба
Тайлер ХОРНБІ /Tyler Hornby/ ударныя / Канада  
У праграме прагучалі творы з трох альбомаў спявачкі - "SECRETLY" («Таемна») – кампазіцыі вялікага артыста Пітэра Гэбрыела ў аўтарскіх джазавых апрацоўках квартэта Крысціны Станька; "КРОПЛЯ СЛОВА" – спалучэнне джазавай музыкі і прыгожай польскай паэзіі; і "SNIK" («Мроі») – музыка, натхнёная фальклорам кашубскай Швейцарыі (Кашубы - рэгіён Польшчы). Вытупленне  было вельмі цёпла прынята мінскімі слухачамі. На канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі беларускага культурнага асяроддзя, дыпламатычнага корпусу, польскай абшчыны, журналісты і інш.

Крыстына Станька, фота - Аляксандр Горбаш

 
Квартэт Крыстыны Станька, Мінск, Белдзяржфілармонія, 18.02.2016 г., фота - Аляксандр Горбаш

 
Дамінік Букоўскі, фота - Аляксандр Горбаш
 
Дамінік Букоўскі, фота - Аляксандр Горбаш
 
Пётр Леманьчык, фота - Аляксандр Горбаш
 
Пётр Леманьчык, фота - Аляксандр Горбаш

 
Тайлер Хорнбі, фота - Аляксандр Горбаш

 
Крыстына Станька, фота - Аляксандр Горбаш

 
Квартэт Крыстыны Станька, Мінск, Белдзяржфілармонія, 18.02.2016 г., фота - Аляксандр Горбаш

 
Квартэт Крыстыны Станька, Мінск, Белдзяржфілармонія, 18.02.2016 г., фота - Аляксандр Горбаш

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты