падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбыўся IV Мінскі Фестываль Моў

27 сакавіка на Філалагічным факультэце БДУ адбыўся IV Мінскі Фестываль Моў.

Гэта мерапрыемства, традыцыя якога на свеце доўжыцца ўжо 21 год (першы фестываль моў адбыўся ў 1995 г. У Францыі), традыцыйна збірае некалькі сотняў слухачоў самага рознага ўзросту. Аснову Фестываля складаюць кароткія 45-хвілінныя прэзентацыі, на якіх знаўцы папулярных і рэдкіх моў свету дзеляцца самымі захапляльнымі фактамі пра сваю мову.

Сёлета на Фестывалі былі прадстаўленыя каля паўсотні моў: побач з ангельскай, італьянскай, польскай, французскай, нямецкай апынуліся старабеларуская, шведская, фінская, кашубская, адыгейская, кумаёні, кантонская, мальтыйская.

Фестываль уключаў таксама лінгвістычныя лекцыі, у якіх прафесійныя мовазнаўцы распавядалі пра камп’ютэрную лінгвістыку, сістэмы пісьменства, спецыфіку працы перакладчыка і інш.

Адметнасцю Мінскага Фестывалю Моў з’яўляюцца лекцыі па беларускай культуры: наведвальнікі маглі пазнаёміцца з гісторыяй Мінска, старадаўнімі сталічнымі легендамі, а таксама з культурай і забавамі, якія панавалі ў Нясвіжы XVIII стагоддзя.

Сёлета да ліку адметнасцяў Фестывалю далучыўся Польскі камунікацыйны клуб. На працягу амаль дзьвюх гадзін госці Фестывалю самага рознага ўзросту дзяліліся сваім досведам у вывучэнні польскай мовы, распавядалі, якое месца польская мова займае ў іх жыцці і як яна змяняе прафесійны, творчы, студэнцкі светапогляд, якія цяжкасці і смешныя здарэнні напаткалі ўдзельнікаў пры вывучэнні польскай мовы.

Тыя, хто не трапіў на Польскі камунікатыўны клуб, маглі прыняць удзел у прэзентацыі польскай мовы, якая ўключала ў сябе творчыя заданні па польскай фанетыцы і словаўтварэнні. Аматарам славянскай экзотыкі прапанаваная таксама была прэзентацыя кашубскай мовы, у тым ліку спевы па-кашубску, праграмы кашубскага тэлебачання, а таксама кашубскія коміксы.
 
Праводзіла прэзентацыю польскай і кашубскай моў, а таксама Польскі камунікацыйны клуб выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ Любоў Падпорынава
 
 
Актыўныя ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды ад Польскага Інстытута ў Мінску
 

Гісторыя Фестывалю Моў у Мінску вядзецца ад 2013 г., а 26 сакавіка 2017 г. арганізатары запрашаюць ужо на V Мінскі Фестываль Моў, які абяцаюць зрабіць яшчэ больш насычаным, яркім і прывабным для аматараў моўнай разнастайнасці на свеце.


2019: Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты