падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Канцэрт і майстар-класы «Кампаніі Януша Прусіноўскага»

14-15 красавіка у рамках ХХV Міжнародных навуковых чытанняў памяці вядомага беларускага этнографа і фалькларыста Л. С.  Мухарынскай, якія праходзілі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, адбыліся мерапрыемствы з удзелам сусветна вядомага калектыва з Польшчы "КАМПАНІЯ ЯНУША ПРУСІНОЎСКАГА" / JANUSZ PRUSINOWSKI KOMPANIA

Януш Прусіноўскі / Janusz Prusinowski/ — скрыпка, голас, цымбалы, польскі баян
Пётр Пішчатоўскі / Piotr Piszczatowski - ударныя
Міхал Жак / Michał Żak - драўляная флейта, габой, кларнет
 
14 красавіка Януш Прусіноўскі з сябрамі выступілі перад этнамузыколагамі на навуковым паседжанні з тэмай "Мазурка — мова з іншага свету", дзе расказалі пра гісторыю калектыва, яго шматгадовую дзейнасць па захаванню аўтэнтычнай вясковай музычнай культуры, а таксама пра традыцыю ігры і танца мазуркі. Выступленне музыкантаў выклікала вялікаую зацікаўленасць у прысутных.

14 красавіка на сцэне вялікай залі Акадэміі музыкі прайшоў  канцэрт гурта "КАМПАНІЯ ЯНУША ПРУСІНОЎСКАГА", на якім прысутнічала каля 300 слухачоў, сярод якіх фалькларысты, студэнты і выладчыкі факультэта народных інструментаў БДАМ і факультэта этнаграфіі і фальклора Універсітэта культуры.





 15 красавіка адбыліся майстар-классы для студэнтаў і зацікаўленых, падчас якіх Кампанія Януша Прусіноўскага развучвала з удзельнікамі галоўныя крокі і правілы танцавання мазуркі.






Фота - А. Здобнікава

КАМПАНІЯ ЯНУША ПРУСІНОЎСКАГА  — вучні і паслядоўнікі сельскіх музыкаў — Яна Левандоўскага, Казімежа Мета, Юзэфа Зарася, Пятра і Яна Гацаў, Тадэвуша Кубяка і многіх іншых, але разам з тым — авангардная група з характэрным гучаннем і ўласнай мовай імправізацыі. Музыку спалучаюць з танцам, архаічнасць з вопытам сучаснасці, а канцэртныя трасы — з адукацыйнымі мерапрыемствамі ў Польшчы і ў свеце. 



2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты