падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Сустрэча з паэткамі краін Вышаградскай чацвёркі

28 красавіка ў лофце “БАЛКІ” адбылася творчая сустрэча з сучаснымі паэткамі краін Вышаградскай групы. Свае краіны прадстаўлялі Марыя Ільяшэнка (Чэхія), Катарына Куцбелава (Славакія) і Тымэа Пензэш (Вугоршчына). Вершы польскай аўтаркі Юстыны Баргельскай прагучалі ў выкананні мадэратара Андрэя Хадановіча і перакладчыцы Марыі Пушкінай. Таксама ўдзельнічалі і перакладчыкі з іншых моваў – Сяргей Сматрычэнка (чэшская і вугорская) і Святлана Богуш (славацкая).
 
 
Андрэй Хадановіч
 
Злева направа: Марыя Ільяшэнка, Катарына Куцбелава, Тымэа Пензэш
 
 

Адмыслова да сустрэчы была выдадзена кніга “Чатыры” з творамі аўтарак і іх перакладамі на беларускую мову.

 

Сустрэчу адкрывалі Дырэктар Чэшскага цэнтра ў Кіеве Луцыя Ржэгоржыкава і в.а. Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі. Сярод гасцей прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, Консул Вугоршчыны ў Мінску Антал Кулчар, Консул Славакіі ў Мінску Магда Паспішылава.

 
Луцыя Ржэгоржыкава
 
Томаш Адамскі

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты