падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Джаз ля Ратушы: Метэк Шчэсняк і Трыо К.Хердзіна

11 чэрвеня ў цэнтры беларускай сталіцы ў межах Фестывалю "Джазавыя суботы ля Ратушы" выступілі знакамітыя польскія выканаўцы - МЕЧЫСЛАЎ ШЧЭСНЯК і ТРЫА КШЫШТАФА ХЭРДЗІНА.
Музыканты прадставілі ў Мінску праграму з апошняга сумеснага альбома - „SONGS FROM YESTERDAY”.
Мечыслаў ЩЕСНЯК / Mieczysław SZCZEŚNIAK - вакал
Кшыштаф ХЭРДЗІН / Krzysztof HERDZIN - фартэпіяна
Роберт КУБІШЫН / Robert KUBISZYN - кантрабас
Цэзары КОНРАД / Cezary KONRAD – ударныя
Гэта выдатны праект двух сяброў: Мечыслава Шчэсняка і Кшыштафа Хэрдзіна. Пранікнёны голас у суправаджэнні джазавага трыа ў cover-праграме, якая складалася з любімых кампазіцый часоў маладосці абодвух музыкаў: The Beatles, Rolling Stones, Біла Уізерса, Дэвіда Боўі, Эрыка Клэптана, Стыві Ўандэра, Берта Бакарака. Знаёмыя мелодыі ў новай інтэрпрэтацыі, са змененым характарам і гармоніяй. 
Музыкі стварылі ўніверсальную і вельмі эмацыйную музыку, якая трапляла да кожнага ўспрымальнага слухача. Публіка, якая запаланіла сабой усю вольную прастору ў цэнтры Старога Мінска авацыямі сустракала кожную новую кампазіцыю выканаўцаў. 
Па падліках арганізатараў, нягледзячы на незусім спрыяльнае надвор'е, мерапрыемства наведала каля 2000 чалавек.


 
Мінск, 11.06.2016

Метэк Шчэсняк, Мінск, 11.06.2016

Кшыштаф Хэрдзін (фартэпіяна), Мінск, 11.06.2016

Цэзары Конрад (ударныя), Мінск, 11.06.2016

Кшыштаф Хэрдзін (фартэпіяна), Мінск, 11.06.2016

Кшыштаф Хэрдзін (фартэпіяна) і Цэзары Конрад (ударныя), Мінск, 11.06.2016

Роберт Кубішын (кантрабас), Мінск, 11.06.2016
Метэк Шчэсняк, Мінск, 11.06.2016

Мінск, 11.06.2016

Мінск, 11.06.2016

Метэк Шчэсняк, Мінск, 11.06.2016

Аўтар фота - Аляксандр ГОРБАШ

2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты