падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Вернісаж выставы «Бляск. Марыяцкі Алтар Віта Ствоша»

15 верасня ў Галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылося адкрыццё выставы фатаграфіі Анджэя Навакоўскага “Бляск. Марыяцкі Алтар Віта Ствоша”. У вернісажы бралі ўдзел: Кіраўнік Галерэі “Акадэмія” Ірына Персікава, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, Кіраўнік кафедры Гісторыі і тэаорыі мастацтва Акадэміі мастацтваў у Лодзі Лукаш Садоўскі, а таксама прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка.
 
Злева направа: Яўген Шунейка, Ірына Персікава, Матэўш Адамскі, Лукаш Садоўскі
 
Дырэктар Польскага Інстытута перадае ў дар Акадэміі альбом фатаграфій Анджэя Навакоўскага “Бляск. Марыяцкі Алтар Віта Ствоша”

Гэта выстава падрыхтавана сумесна з выдаўніцтвам “Юніверсітас” з Кракава, якое выдае мноства навуковай, навукова-папулярнай літаратуры і мастацкіх альбомаў.
 
Лукаш Садоўскі

Выстава прысвечана аднаму з шэдэўраў Хрысціянскай культуры ў Польшчы - Алтару Марыяцкага касцёла ў Кракаве, які быў створаны майстрам з Нюрнберга Вітам Ствошам па замове Рады горада Кракава. На выставе прадстаўлены агульныя і дэтальныя планы алтара, якія немагчыма ўбачыць у Касцёле. Раскрыць нябачныя дэталі Ствошавага шэдэўра мастаку дапамагло выкарыстанне сучаснага прафесійнага асвятлення і пад’ёмнікаў, якія на драўляных шпалах заехалі ноччу ў Марыяцкую Базіліку.
 
 
 

2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты