падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»

5–6 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Белдарусь прайшлі IV Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры” і XVI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Менеджмент бібліятэк ВНУ”.
У рабоце кангрэса прынялі ўдзел звыш 650 дэлегатаў з 12 дзяржаў: Азербайджана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстана, Малдовы, Нігерыі, Польшчы, Расіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Украіны і Францыі. Сярод іх – вядучыя спецыялісты бібліятэк, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай сферы, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.
 
 
Хенрык Холендэр, дырэктар бібліятэкі Ўніверсітэта Лазарскага (Варшава)
 
Косьцюх Ханна, вучоны сакратар Універсітэцкай бібліятэкі Е. Гедройца ў Беластоку
 
Двухдзённая праграма мерапрыемства была вельмі насычанай і цікавай. Падчас работы кангрэса прайшлі пленарнае і пяць секцыйных пасяджэнняў, на якіх разглядаліся пытанні аптымізацыі сеткі бібліятэк Беларусі, магчымасці фарміравання спецыялізаваных рэсурсаў для ўстаноў навукі і адукацыі, перавагі выкарыстання воблачных тэхналогій, прапаноўваліся шляхі развіцця бібліятэк у сучасную эпоху.
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты