падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Памятныя мерапрыемствы да 200-годдзя Я. Чачота і Т. Зана

14-15 кастрычніка адбыліся урачыстыя мерапрыемствы пад назвай “Вялікія рамантыкі Радзімы”, прысвечаныя 220-годдзю з дня нараджэння вядомых культурных і грамадскіх дзеячоў, стваральнікаў і ўдзельнікаў таварыстваў філаматаў і філарэтаў Яна Чачота (1796-1847) і Тамаша Зана (1796-1855).
Арганізатарамі праекта выступілі: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь,  Польскі Інстытут у Мінску і грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”
 
14 кастрычніка ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Доме-музеі Ваньковічаў (Інтэрнацыянальная, 33а) адбылася ўрачыстая вечарына з удзелам вядомых навукоўцаў – даследчыкаў першай паловы XIX ст., сярод якіх Прафесар Адама Мальдзіс, Дырэктар "Беларускага Кнігазбору" Кастусь Цвірка, літаратуразнаўца Ірына Багдановіч і інш. Адкрылі сустрэчу намеснік дырэктара Нацыянальнага матсацкага музея РБ Сяргей Вечар і намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі. Усе выступоўцы падкрэслівалі вялікі ўклад Тамаша Зана і Яна Чачота ў літаратуру і навуку, а таксама іх актыўную грамадскую дзейнасць і высокадухоўны прыклад для нашчадкаў. У часе імпрэзы прагучаў цыкл музычных твораў на словы Яна Чачота ў выкананні інструментальнага ансамбля салістаў “Вытокі” пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова, а таксама паэтычныя творы Тамаша Зана і Яна Чачота ў выкананні вядомага акцёра і рэжысёра Белтэлерадыёкампаніі Алега Вінярскага.
15 кастрычніка адбыўся выезд на месца апошняга спачыну Тамаша Зана ў былое мястэчка Смаляны Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Спадар Конрад Павлік, а таксама прадстаўнікі польскіх і беларускіх колаў усклалі кветкі на магіле Тамаша Зана ў Смалянах пад Оршай. Для удзельнікаў імпрэзы была арганізавана экскурсія па архітэктурных помніках Смалян, а таксама сустрэча і ўрачысты канцэрт у Смалянскім аграрным коледжы з удзелам кіраўніцтва Аршанскага раённага выканаўчага камітэта.
"Дом Ваньковічаў", 14.10.2016
 
 "Дом Ваньковічаў", 14.10.2016
 
 "Дом Ваньковічаў", 14.10.2016
 
 "Дом Ваньковічаў", 14.10.2016
 
"Дом Ваньковічаў", 14.10.2016
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты