падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Распачаўся «Месяц польскай літаратуры»

 
3 лістапада ў Галерэі “Ў” адкрыўся чарговы цыкл літаратурных сустрэч пад назвай “Месяц польскай літаратуры”. Урачыста адкрывалі “Месяц” Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, каардынатар міжнародных праектаў выдавецтва “Логвінаў” Павал Касцюкевіч.
 
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік
 
 
Марына Шода, Ганна Янкута, Марыя Пушкіна і Андрэй Хадановіч
 
Цыкл распачаўся прэзентацыяй беларускамоўнага выдання знакамітага рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”, якое выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Польскага Інстытута. Зрабілі яго даступным для беларускамоўнага чытача перакладчыцы Марыя Пушкіна, Ганна Янкута, Марына Шода і Марына Казлоўская. Яны ж, акрамя адсутнай Марыны Казлоўскай, і прэзентавалі раман публіцы. А дапамагаў ім у гэтым мадэратар Андрэй Хадановіч.
 
 
Акторы –купалаўцы Раман Падаляка і Алесь Малчанаў у тэатралізаванай форме прадставілі некалькі фрагментаў рамана. Таксама быў паказаны фрагмент з першай экранізацыі рамана “Знахар”.
 
Алесь Малчанаў і Раман Падаляка
 
 
Завяршылася прэзентацыя аўтограф-сесіяй перакладчыц.
 

Наступная сустрэча ў рамках “Месяца польскай літаратуры” пройдзе 10 лістапада ў Бары “Ў”, дзе будзе прэзентаваны том выбраных вершаў польскай паэткі Галіны Пасвятоўскай “Ідалапаклонніца”.


2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты