падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Вечар польскага рэпартажу адбыўся ў Мінску

24 лістапада ў Галерэі ТУТ.БАЙ адбылася прэзентацыя кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага “Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка”, якая выйшла ў перакладзе на беларускую мову ў выдавецтве “Логвінаў”, дзякуючы падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. Прадстаўлялі кнігу беларускай публіцы перакладчык Яўген Салейчук і асабісты сакратар Капусцінскага Бажэна Дудко. Вёў сустрэчу Андрэй Хадановіч, а паразумецца з беларускай публікай польскай госці дапамагала Марыя Пушкіна.
 
 
 
 
Размова ўдзельнікаў пра кнігу і яе аўтара суправаджалася фотапрэзентацыяй жыццёвага і творчага шляху Рышарда Капусцінскага.
 
 
 
 
 
 
 
Адпаведны настрой стварыў выступ беларускага гурта “НАГУАЛЬ”з праграмай з аўтарскіх кампазіцый на стыку беларускага і афрыканскага фальклору, а таксама з мноствам іншых стылістычных элементаў. Акрамя аўтарскага матэрыялу, былі выкананы дзве народныя беларускія песні з выкарыстаннем афрыканскіх інструментаў балафона, джамбея і дарбукі.
 

Прэзентацыя стала заключным мерапрыемствам юбілейнага, пятага, цыклу сустрэч пад назвай “Месяц польскай літаратуры”.


2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты