РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
«Плакаты вельмі польскія» ў Брэсце
У вернісажы ўзялі ўдзел Дырэктар выставачнай залы Кацярына Шаўчэнка, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, мастачка Кая Рэнкас, Намеснік кіраўніка Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Вячаслаў Гарбузаў, мастак Леў Алімаў.





Асноўныя напрамкі, у якіх працуе мастак - гэта жывапіс і графіка, тэатральныя і оперныя пастаноўкі, графічны дызайн і дызайн інтэр'ера. Кая працуе, галоўным чынам, на паперы (гэта рысункі і карціны каляровым тушам, акварэллю і гуашшу), часта ён выкарыстоўвае далікатную кітайскую паперу, а карціны маслам узнікаюць спарадычна. Рышард Кая праектуе таксама кніжныя ілюстрацыі, тэатральныя праграмы, каталогі і, перш за ўсё, плакаты, якіх паўстала каля 300.
Рышард Кая з'яўляецца яркім і значным прадстаўніком Польскай школы плаката. Звяртаючыся да лепшых традыцый польскага плаката, Рышардам Каей, па замове Галерэі польскага плаката ва Ўроцлаве, была створана Серыя «Польшча», якая складаецца на сённяшні дзень з больш за 100 работ, якія дзіўна лёгка і гумарыстычна распавядаюць пра асаблівасці і тыповыя рысы польскіх гарадоў і культуры.
Спецыяльна на адкрыццё выставы прыехала мастачка Кая Ренкас, каб прадставіць свае працы з серыі «Кая для Каі». Ідэя гэтага сумеснага праекту двух мастакоў нарадзілася некалькі гадоў таму і з'яўляецца вынікам часткова выпадковай, часткова наўмыснай сустрэчы Рышарда Каі і Каі Ренкас. Падобнае эстэтычнае ўспрыманне, жаданне творчых эксперыментаў, разуменне творчасці адзін аднаго, любоў да падарожжаў і цікаўнасць да свету, як мастацкага, так і рэальнага, прывялі да ідэі стварэння шэрагу сумесных праектаў. Серыя «Кая для Каі» - гэта шматабяцальны прадмова ў ажыццяўленні гэтай задумы.
Кая Рэнкас працуе ў жанры плаката, графічнага дызайну і прыкладной графікі. Выкладае графічны дызайн у Інстытуце мастацтва Сілезскага універсітэта. Лаўрэат розных конкурсаў у галіне плаката. Прымала ўдзел у шматлікіх міжнародных выставах графікі і плаката ў Польшчы, Балівіі, Іране, Фінляндыі, Японіі, Расіі і г.д. Яе індывідуальныя выставы былі арганізаваны ў Польшчы, Германіі, ЗША, Турцыі, Бельгіі. З’яўляецца выкладчыкам майстар-класаў у Northern Illinois University (ЗША), Bilkent University (Турцыя), Glyndwr University (Вялікабрытанія). Член журы Міжнароднага конкурсу карыкатуры «Сатырыкон» у Легніцы (2014) і Міжнароднага біенале графікі ў Секеі (2016).
Выстава доўжыцца да 8 снежня 2016 г.
2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты