падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Арганны канцэрт Гедыміна Грубба ў Полацку

У Полацкім Сафійскім Саборы ў межах XXI Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі "Званы Сафіі" адбыўся канцэрт арганнай музыкі ў выкананні выдатнага польскага арганіста, кампазітара і дырыжора Гедыміна Грубба. У канцэртнай праграме полацкага канцэрта прагучалі арганныя творы Ё. Себасцьяна Баха, М. Регера, Ф. Мендэльсона-Бартольдзі, Ф. Петерса. На біс Г. Грубба выканаў твор уласнага сачынення, які быў вельмі цёпла ўспрыняты слухачамі.
Канцэрт наведалі шматлікія прадстаўнікі полацкай інтэлігенцыі, навучэнцы і выкладчыкі Полацкага музычнага каледжу, а таксама аматары класічнай і духоўнай музыкі.
Гедымін Грубба (арган), Полацкі Сафійскі Сабор, 27.11.2016
 
 Полацкі Сафійскі Сабор, 27.11.2016
 
 
Гедымін Грубба (арган), Полацкі Сафійскі Сабор, 27.11.2016
 
Полацкі Сафійскі Сабор, 27.11.2016
 
Гедымін Грубба (арган), Полацкі Сафійскі Сабор, 27.11.2016
 
 
Гедымін Грубба - адзін з найбольш актыўна канцэртуючых польскіх арганістаў. Штогод выконвае каля 100 канцэртаў па ўсім свеце! З іх - каля 1500 сольныя. Да цяперашняга часу пяць разоў абляцеў увесь зямны шар са шматлікімі гастролямі па ўсёй Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы (у тым ліку 18 канцэртаў у ЗША), Паўднёвай Афрыцы, Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. У гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў творчай дзейнасці Гедыміна Грубба. Сярод яго дасягненняў між іншым - 18 выдадзеных CD-альбомаў, а таксама DVD-дыскі і шматдыскавыя альбомы. Арганіст ажыццявіў акрамя таго ў розных краінах шматлікія канцэртныя запісы для радыё і тэлебачання. Праводзіць майстар-класы арганнай музыкі, з'яўляецца членам журы арганных конкурсаў. У 1999 годзе выступіў ініцыятарам стварэння Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Кафедральным касцёле ў Пелпліне, дырэктарам якога з'яўляецца ў цяперашні час. Гэта адзін з самых вялікіх культурных праектаў такога роду ў Еўропе, які аб'ядноўвае выканаўцаў і слухачоў з усяго свету. З 2003 года Гедымін Грубба з'яўляецца таксама Старшынёй Фонду папулярызацыі мастацтва імя Габрыэля Фарэ, у рамках якога штогод арганізуе каля 50 канцэртаў па ўсёй Польшчы і за яе межамі. www.gedymin.org
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты