падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Рэпартаж з вернісажу выставы «Апакаліпсіс»

3 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбыўся вернісаж выставы “Апакаліпсіс” па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).
 
 
 
Выставу адкрывалі працоўнік Галерэі Андрэй Янкоўскі, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, прарэктар Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Языковіч, мастак, удзельнік плэнэра ў Навіцы Наталля Лось, Дар'я Каліберда і госці з Польшчы - куратар выставы Матэўш Сора і мастачка Катажына Якубоўска-Краўчык.
 
 
 
З 2009 года Таварыства сяброў Навіцы разам з Кафедрай сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва арганізоўвае ў Навіцы (Малапольскае ваяводства), у цэнтры Братэрства грэка-каталіцкай моладзі Сарэпта, пленэры для мастакоў, якія абапіраюцца на традыцыі царкоўнага мастацтва. Запрашаючы мастакоў з Польшчы, Украіны, Славакіі, Беларусі і Грузіі, арганізатары звяртаюць увагу на агульныя крыніцы натхнення творцаў, што на парозе ХХІ стагоддзя займаюцца сакральнай тэматыкай. У першыя гады навіцкія пленэры былі своеасаблівым эксперыментам, што заключаўся ў стварэнні прасторы для сустрэчы творцаў з розных канфесій, якіх аб’ядноўвае захапленне іконай як жывым вобразам. З цягам гадоў яны прынялі форму, якая гаворыць пра іх выключны характар, а кола асоб, што займаюцца іх рэалізацыяй, пашырылася на мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, кансерватараў і архітэктараў. Бо гэта не толькі сустрэча мастакоў за работай, але перш за ўсё нагода ўзяць удзел у супольнасці хрысціян, якія належаць да розных веравызнанняў і абрадаў, якія разам перажываюць і сузіраюць Слова Божае. Удзел у пленэры дае шанец у цішыні засяродзіцца над тым, што важна. Гэтаму спрыяюць штодзённыя малітвы, развагі і размовы. Прадстаўленыя на выставе працы з’явіліся падчас двухтыднёвага пленэра, у якім удзельнічала 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы.
 
 
 
 
Фота - з архіва Польскага Інстытута ў Мінску


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты