падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбылася канферэнцыя «Эвалюцыя ці дэвальвацыя...«

25-27 мая ў Мінску адбылася канферэнцыя “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе”.

Пачалася канферэнцыя 25 мая ўвечары з публічнай дыскусіі “Як зараз пісаць гісторыю сваёй краіны?”. Удзел у дыскусіі прынялі Лукаш Адамскі (Польшча), Валянцін Голубеў (Беларусь), Русціс Камунтавічус (Літва), Іван Курыла (Расія). Абмяркоўваліся пытанні абмежаванняў і магчымасцей нацыянальнай гістарыяграфіі, уплыву палітыкі на гістарычную веду, праблема складання школьных падручнікаў па гісторыі.

На наступны дзень, 26 мая, у будынку амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі адбываліся асноўныя паседжанні канферэнцыі, прысвечаныя ў асноўным пытанням крызісу дэмакратыі і міжнародным стасункам. Вялікую цікавасць выклікалі даклады польскіх удзельнікаў Томаша Зарыцкага пра рэканфігурацыю палітычнага поля Польшчы ў катэгорыях цэнтр-перыферыя і Лукаша Адамскага пра мэты расійскай палітыкі ў дачыненні да Польшчы. Таксама жвавы інтарэс выклікаў выступ прафесара Богдана Цывіньскага, які распавядаў пра мэты грамадзянскай супольнасці ў сучасных умовах.

Апошні дзень канферэнцыі, 27 мая, быў у асноўным прысвечаны абмеркаванню праблем рэфармавання вышэйшай адукацыі і гістарычнай палітыкі, дзе абмяркоўваліся пытанні візіі ВКЛ у расійскім гістарычным дыскурсе і трансфармацыі Курапат як беларускага “месца памяці”.
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты