падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрылася выстава «Акадэмія 100 плакатаў»

1 чэрвеня 2017 года ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва адбылося адкрыццё выставы "Акадэмія 100 плакатаў" са збораў Акадэміі мастацтваў у Катавіцах. У вернісажы ўзялі ўдзел Дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Зміцер Сурскі, намеснік старшыні Саюза мастакоў Беларусі Леанід Хобатаў, а таксама куратар выставы, мастак, педагог Моніка Старовіч.
 
 

Гэтую выставу можна падзяліць на дзве часткі. Архіўная частка - гэта плакаты,  зробленыя студэнтамі ў майстэрні графічнага праектавання прафесара Тадэвуша Грабоўскага у 70-х і на пачатку 80-х гадоў. Большасць гэтых плакатаў ананімная. Другая частка выставы – працы мастакоў, якія стварылі гэтую Акадэмію мастацтваў – майстроў, іх вучняў і паслядоўнікаў. Сярод іх вядомыя мастакі Вальдэмар Свежы, Томаш Юра, Збігнеў Печыкалян (на жаль, іх ужо няма з намі), Раман Каларус, Гжэгаж Хандэрэк, Катажына Гаўрых-Алендэр, Богна Отта –Вэнгрын і многія іншых.
 
 
Прэм’ера выставы адбылася падчас урачыстага пачатку навучальнага года 2016/17 у Акадэміі мастацтваў у Катавіцах, а да 23 чэрвеня жыхары і госці Мінска маюць магчымасць асабіста ацаніць гэтыя плакаты.
 
 
 
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты