падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Завершаны навучальны год на курсах польскай мовы

6 чэрвеня ў залі Палаца мастацтваў адбылася ўрачыстая цырымонія заканчэння навучальнага года на курсах польскай мовы, што праводзіць Польскі Інстытут у Мінску. У гэтым годзе курсы паспяхова скончылі слухачы васьмі груп, 6 з якіх працавалі ў Мінску і па адной групе ў Магілёве і Маладзечне. Агулам курс скончыла 175 чалавек.
 
Пачалася цырымонія прывітальным словам намесніка дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаша Адамскага.
 
 
 
Выпускнікі прадставілі некалькі творчых нумароў, дэкламавалі вершы і спявалі песні польскіх аўтараў.
 
 
Дыпломы аб заканчэнні курсаў уручаў выкладчык кожнай з груп  і намеснік дырэктара Інстытута.
 
 
Лепшыя слухачы атрымалі падарункі ад Польскага Інстытута ў Міснку, а некаторыя слухачы таксама атрымалі магчымасць паехаць на бясплатны летні курс навучання ў Польшчы.
 
 
Інстытут шчыра ўдзячны выкладчыкам за іх працу і прывіванне любові да польскай мовы, гісторыі і культуры слухачам курсаў.
 
 
Завяршылася мерапрыемства канцэртам у выкананні знакамітага беларускага гурта "Нагуаль".
 
 
 
А тым часам, да 30 чэрвеня ідзе прыём заяў на наступны навучальны год.
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты