падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

«Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці»

22 чэрвеня 2017 года адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці». Арганізатарамі выступілі дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і Польскі інстытут у Мінску. 
 
 
Мерапрыемства прайшло ў у рамках Года навукі, які абвешчаны ў Беларусі, з нагоды абвешчанага ЮНЕСКА года Касцюшкі ў сувязі з двухсотай гадавінай смерці героя. Мэтай канферэнцыі з’яўлялася навуковае асэнсаванне постаці Т. Касцюшкі ў памяці, гісторыі і культуры розных народаў, перадусім беларускага, польскага, літоўскага, амерыканскага. Сярод асноўных аспектаў канферэнцыі фігуравалі наступныя:

-жыццё і дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі;

-гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў культуры розных народаў;

-музеефікацыя спадчыны Тадэвуша Касцюшкі і звязаныя з ім памятныя мясціны.
 
 
У канферэнцыі прынялі ўдзел 23 чалавекі. Сярод іх – кіраўнікі ўстаноў-арганізатараў (А. Лакотка і М. Адамскі), а таксама кіраўнікі грамадскіх арганізацый Беларусі і Польшчы (Л. Несцярчук і Л. Кшэсняк). З дакладамі выступілі гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, музеязнаўцы, краязнаўцы Беларусі і Польшчы. Былі прадстаўлены 22 даклады, 4 з іх – польскімі даследчыкамі. 
 
 
 
Высокі навуковы статус форума быў забяспечаны тым фактам, што, за рэдкім выключэннем, выступоўцы мелі вучоныя ступені кандыдатаў і дактароў навук. Інфармацыя выклікала ўзаемны інтарэс і плённыя дыскусіі. Пры падвядзенні вынікаў была адзначана важнасць мерапрыемства, яго значэнне ва ўшанаванні памяці пра Т. Касцюшку і для мацавання беларуска-польскай дружбы. Плануецца выданне зборніка матэрыялаў, абмеркаваных на канферэнцыі.

2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты