падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Канцэрт «Беларусь-Польшча: 25 год добрасуседства» (Л. Можджэр і К. Кедук)

Бісамі і авацыямі завяршыўся 29 чэрвеня знакаміты класічна-джазавы канцэрт "Беларусь-Польшча. 25 год добрасуседства" з удзелам выбітных выканаўцаў — Кірыла Кедука (Беларусь) і Лешака Можджэра (Польшча).
Канцэрт быў прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве.
З прывітальнымі словамі выступілі:
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь КОНРАД ПАЎЛІК,


ПЁТР КРАЎЧАНКА - Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь у перыяд 1990-1994 гг., непасрэдны ўдзельнік падпісання польска-беларускага дагавора,

Спадарыня ЭЛЬЖБЕТА СМУЛКОВА - першы Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь .

У канцэрце прынялі ўдзел  беларускi пiяніст-вiртуоз Кiрыл КЕДУК  і легенда сусветнага джаза польскі пiяніст Лешак МОЖДЖЭР.  Музыканты выступілі ў суправаджэнні Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік — Яўген Бушкоў). Дырыжор канцэрта — Алег ЛЯСУН.
Кірыл КЕДУК (фартэпіяна, Белаусь)

Лешак МОЖДЖЭР (Польшча)



Выканаўцы прадставілі яскравую праграму, у якую ўвайшлі творы беларускiх i польскiх кампазiтараў. У канцэрце прагучаў выдатны прыклад беларускай сучаснай музыкі — Consort Lessons А. Лiтвiноўскага ў выкананні аркестрашэдэўр класічнай музыкі — “Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам №1 (ор.11)”  Ф. Шапэна ў выкананні Кірыла Кедука, джазавыя iмправiзацыi сола i з аркестрам Лешака Можджэра, а таксама знакаміты твор на два фартэпіяны “Варыяцыi на тэму Паганiнi” В. Лютаслаўскага, які выканалі разам К. Кедук і Л. Можджэр.
На "біс" салісты падрыхтавалі своеасаблівы сюрпрыз для мінскай публікі - джазавыя імправізацыі на тэму беларускай народнай песні "Купалінка" .




 Фота — Аляксандр Горбаш

2017: Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты