падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

«ЛЮДЗІ БЕЗ ЗАЎТРА» і GALLOPING LETHARGY на «КІНЕМО»

6 ліпеня  у Мінску ў рамках V міжнароднага фестывалю нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО адбыўся паказ польскай стужкі "Людзі без заўтра" (1919 г.). Жывую агучку да аднаго з самых ранніх польскіх фільмаў стварыў імправізацыйны калектыў "Galloping Lethargy" (Польшча).

Арганізатары мерапрыемства:  праект "Cinemascope”, Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў, Польскі Інстытут ў Мінску, "Нацыянальная фільматэка" (Варшава).


Фестываль "КІНЕМО", Мінск, 06.07.2017


Фестываль "КІНЕМО", імправізацыйны калектыў "Galloping Lethargy" (Польшча), Мінск, 06.07.2017


Фестываль "КІНЕМО",  стужка "Людзі без заўтра"  (1919 г.), Мінск, 06.07.2017


Фестываль "КІНЕМО", Мінск, 06.07.2017


Фестываль "КІНЕМО", Мінск, 06.07.2017



Фестываль "КІНЕМО", Мінск, 06.07.2017


Фестываль "КІНЕМО", Мінск, 06.07.2017

 Фота - з архіва Польскага Інстытута ў Мінску

 "ЛЮДЗІ БЕЗ ЗАЎТРА" (1919 г., Польшча)

Ратмістр гусараў Альфрэд Руніч заручаны з дачкой Паўла Леніна, старшынёй гарадскіх тэатраў у Варшаве. Для новай прэм'еры старшыня запрашае знакамітую актрысу Лолу Вірскую ― красуню, вядомую сваімі шматлікімі любоўнымі раманамі. Мінулая зорка тэатра Хелена Хорска папярэджвае калегаў пра інтрыгі канкурэнткі, але мужчыны не зважаюць на пересцярогу, не падазраючы, што іх чакае трагедыя…

Фільм "Людзі без заўтра" быў зняты польскім рэжысёрам Аляксандрам Херцам у 1919 годзе, але выйшаў на экраны пасля шматлікіх цэнзурных правак толькі ў 1921 годзе. У яго аснову была пакладзеная сапраўдная гісторыя трагічнага кахання варшаўскай актрысы Марыі Вісноўскай і афіцэра расійскай імператарскай арміі Аляксандра Барценева. Да нядаўняга часу фільм лічыўся згубленым. І толькі некалькі гадоў таму, дзякуючы сенсацыйнай знаходцы, зробленай у Нямецкім фэдеральным архіве, польская "Нацыянальная фільматэка" змагла распачаць працу над яго лічбавай рэканструкцыяй .

Роль ратмістра Руніча ў фільме выканаў Юзэф Венгжын, адзін з лепшых польскіх актораў пачатку XX стагоддзя. У ролі Лолы Вірскай выступіла зорка тэатра і кіно Халіна Бручуўна, для якой гэты фільм стаў апошнім у польскай фільмаграфіі напярэдадні ад'езду ў ЗША. "Людзі без заўтра" — адзіны фільм з удзелам Бручуўны, які захаваўся да нашага часу.

Гурт "Galloping Lethargy"

Склад: Антаніна Наваца (вакал), Рэй Дзікаты (саксафон), Філіп Палмар (саксафон), Павал Дзядур (электроніка), Томек Халанеўскі (перкусія)

"У якасьці назвы для гэтага праекта я выкарыстаў неалагізм, спантанна ўтвораны маёй цёткай — "галапуючая летаргія", — гаворыць адзін са стваральнікаў праекта Філіп Палмар. — Нельга адназначна растлумачыць гэты выраз. Магчыма, аўтарка мела на ўвазе прылівы энергіі і натхнення, якія нечакана могуць з'явіцца ў сярэдзіне глыбачэннай летаргіі, а можа, проста прагу да стварэння чагосьці з нічога. Так ці інакш, гаворка ідзе пра супярэчлівыя станы розуму, пэўны кагнітыўны дысананс. Гэты дысананс стаўся стымулам для стварэння нашага інструментальнага калектыву. Я хацеў, каб у яго складзе былі пары інструменталістаў, якія граюць на аднолькавых альбо падобных інструментах (напрыклад, два саксафаністы, два перкусіяністы), але ў розных стылях. Я спадзяваўся, што, акрамя прадказальных канфліктаў, паміж музыкамі будуць адбывацца моманты разумення і яднання".

КІНЕМО

КІНЕМО — адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Гледачы могуць не проста пазнаёміцца з кінашэдэўрамі мінулага, але і ўбачыць іх, так бы мовіць, у новым гучанні, бо выкананыя ўжывую аўтарскія саўндтрэкі дадаюць да вядомых стужках нябачаныя раней сэнсавыя адценні. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.


2017: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты