падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Вернісаж выставы «Майстры польскага малюнка»

20 ліпеня 2017 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставы «Майстры польскага малюнка» з калекцыі Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках (Рэспубліка Польшча). Выстава арганізавана сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы Маршалкоўскага Упраўлення Падляшскага ваяводства.


У вернісажы прынялі ўдзел Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў, Саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў РБ Міхал Хабрас, Намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, Дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Анджэй Лехоўскі, Дырэктар Акружнога музея ў Сувалках Ежы Бжазоўскі і куратар выставы Іаана Тамальска.


Вернісаж выставы «Майстры польскага малюнка», Нацыянальны мастацкі музей РБ, Мінск, 20.07.2017


Вернісаж выставы «Майстры польскага малюнка», Нацыянальны мастацкі музей РБ, Мінск, 20.07.2017


Куратар  выставы  - Іаана Тамальска

У рамках выставы адбылася аўтарская экскурсія па выставе ад куратара з Падляшскага музея Іааны Тамальскай, а таксама лекцыя Анджэя Лехоўскага "Адукацыя ў музеі" на прыкладзе працы аддзела педагогікі Падляшскага музея ў Беластоку і лекцыя Ежы Бжазоўскага “Мастацкія зборы Акружнога музея ў Сувалках”.



Дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Анджэй Лехоўскі


Дырэктар Акружнога музея ў Сувалках Ежы Бжазоўскі  (інтэрв'ю для 1 канала БТ)





2017: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты