падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Канцэрт «I, CULTURE Orchestra» ў Мінску

19 жніўня ў цэнтры Мінска на плошчы Свабоды адбыўся самы грандыёзны праект фестывалю “Класіка у Ратушы”–  Канцэрт "I, CULTURE Orchestra" ў Мінску. Амаль 100 маладых таленавітых музыкаў з Польшчы і краін Усходняга партнёрства - Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, “натхнёныя сапраўднымі эмоцыямі”,  пацьвердзілі, што музыка ня мае межаў! Аркестр вытупіў пад кіраўніцтвам знакамітага дырыжора з сусветным імем Андрэя Барэйка, які стаў мастацкім кіраўніком канцэртнага турнэ "I, CULTURE Orchestra"  ў 2017 г. пад назвай "Сапраўдныя эмоцыі натхняюць".

Арганізатарамі канцэрта выступілі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Польскі Інстытут у Мінску, кампанія Velcom, агенцтва «Эквилибриум Артс». 
На пачатку канцэрта перад 5-тысячнай публікай, якая сабралася на плошчы Свабоды выступіў Дарэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэуш Адамскі і рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава.

У праграме мінскага канцэрта прагучалі "Галіцыйскія танцы" Юліўша Зарэмбскага, «Фантастычная сімфонія» Гектара Берліёза і «Мазур» з оперы Станіслава Манюшкі «Галька». 







2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты