падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Фестываль культур «РАКАЎСКІ ФЭСТ-2017»

10 верасня ў Ракаве адбыўся ІІ Фестываль культур Ракаўскі фэст 2017 . Сёлета гэта быў фестываль чатырох культур - беларускай, польскай, літоўскай і габрэйскай, якімі гістарычна славілася шматкультурнае мястэчка Ракаў. 
Галоўныя арганізатары фэста: Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, Ракаўскі сельскі выканаўчы камітэт. Да суарганізацыі фестывалю ў гэтым годзе далучылася таксама Пасольства Ізраіля ў Беларусі.
У межах фестывалю на працягу дня адбываліся розныя культурныя мерапрыемствы - выступленні музычных і танцавальных калектываў, квэст-гульня "Сцежкамі кантрабандыстаў", працаваў кірмаш "Горад майстроў". 
Хэдлайнерамі фествальнай музычнай сцэны сталі гурт BUM BUM ORKeSTAR (Польшча) i дуэт Лявон Вольскі-Павел Аракелян (Беларусь). 

З польскага боку фестываль адкрываў Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі



У межах фестывалю дзейнічала выстава “Польшча – краіна аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”.





Bum Bum ORKeSTAR (Польшча)

Алівьер Андрушчэнка  І Матэўш Ванховяк







Павел Аракелян і Лявон Вольскі






2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты