падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Брэсце паказалі спектакль «Сціслая гiсторыя Сусвету»

13 верасня ў рамках ХХII Міжнароднага тэатральнага фестывалю "БЕЛАЯ ВЕЖА-2017" адбыўся паказ спектакля “Сціслая гiсторыя Сусвету” калектыву “Клаўд Тэатр” з польскага горада Вроцлаў. Пастаноўка створана сіламі наймацнейшай творчай каманды з Польшчы. Яе ўдзельнікі – лаўрэаты самых прэстыжных прафесійных прэмій і конкурсаў.
 

Тэатральная форма, якую развівае у сваім спектаклі пастановачная група з Польшчы, дапамагае ўвасобіць гiсторыю Сусвету, выкарыстоўваючы ўнiкальную тэатральную мову. Тэхналогii ў спектаклi выступаюць у ролi мастака, яны ўзаемадзейнiчаюць з артыстамi i стваральнiкамi спектакля онлайн. Гэтая 105-хвiлiнная пастаноўка дазволiла гледачам зiрнуць з вышынi птушынага палёту на нашу гiсторыю, убачыць велiч i слабасць чалавецтва. Мастакi ствараюць выявы, якiя, здаецца, падымаюцца з самых глыбiнь чалавечага ўяўлення, i ў той жа час дазваляюць гледачам зазiрнуць у сваю творчую лабараторыю. Публiка ўбачыла i адчула аднолькава добра як працэс стварэння, так i тэатральны эфект, да якога спрычыніліся акцёры, мастакі, жывая рэжысура i тэхналогii. Гэта нябачнае спалучэнне вiзуальнага i кiнамастацтва з тэатрам ператварыла тэатральнае прадстаўленне ў зусiм новы жанр – перфарматыўнае кiно.

Спектакль «Сціслая гiсторыя Сусвету» паглядзелі каля 600 гледачоў.

Рэпартаж з паказу спекля


2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты