падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

«Легенды сучаснай класікі. Кшыштаф Пэндэрэцкі»

7 кастрычніка Маэстра Кшыштаф Пэндэрэцкі, выбітны польскі кампазітар з сусветным імем упершыню выступіў у вялікім канцэрце ў Мінску, які адбыўся ў Белдзяржфілармоніі ў межах XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. 
Канцэрт быў арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскага Інстытута ў Мінску. Праект быў падтрыманы ў рамках міжнароднай культурнай праграмы да 100-годдзя незалежнасці Польшчы.

У праграме канцэрта гучалі выключна творы Кшыштафа Пэндэрэцакга. У першым аддзяленні быў выкананы фартэпіянны канцэрт кампазітара, у якім саліраваў мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета Расціслаў Крымер. У першым аддзяленні дырыжыраваў канцэртам  выдатны польскі дырыжор Мацей Творэк.

У другім аддзяленні публіцы быў прадстаўлены адзін з найважнейшых твораў  кампазітара - грандыёзная араторыя "Сем брам Іерусаліма",  напісаная Кшыштафам Пэндэрэцкім да 3000-годдзя Іерусаліма (1997 год, па замове мэрыі горада) —  у якой кампазітар аб’яднаў кананічны тэкст са Старога Запавету з музычнай мовай вялікага авангарда. За дырыжорскі пульт стаў сам Маэстра Кшыштаф Пэндэрэцкі. Спецыяльна адлітыя для гэтай сімфоніі інструменты пад назвай “тубафоны” вагой некалькі тон былі дастаўлены з Польшчы ў Мінск. 

Па маштабе гэты канцэрт стаў асаблівай і грандыёзнай падзеяй фестывалю, у якім адначасова удзельнічала каля двухсот чалавек і выдатныя салісты. На сцэне выступілі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя. Р.Шырмы, Дзяржаўны камерны хор Беларусі, салісты з Польшчы — Івона Хоса (сапрана), Караліна Сікора (сапрана), Анна Любаньска (меца-сапрана), Пётр Навацкі (бас), Адам Здунікоўскі (тэнар), Славамір Холанд (чытальнік). 

Канцэрт быў успрыняты з вялікім энтузіязмам – зала філармоніі была поўнай, а рэакцыя слухачоў, як акрэслілі польскія артысты, – незвычайнай. 

„Бог, напэўна, вельмі любіць Польшчу, раз даў ёй такога сына”, – сказала падчас сустрэчы з маэстра і артыстамі пасля канцэрта намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга. „Гэта вельмі важная для Беларусі падзея і вялікі гонар для нашага аркестра, нашых хароў мець магчымасць стаяць на сцэне разам з вялікім кампазітарам нашага часу”, – дадала яна.

„Галоўнае, што мы разам і можам сумесна арганізаваць такое цудоўнае мерапрыемства. Гэта важны сігнал не толькі для слухачоў, але і для нашых грамадстваў”, – сказаў Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

Дырэктар Польскага Інстытута Матэўш Адамскі, дзякуючы Маэстра і атрыстам, сказаў, што паміж супольнасцям Беларусі і Польшчы "пабудаваны яшчэ адзін мост". 

„Гэта для нас усіх вельмі важны вечар. Аркестр іграў цудоўна, і цудоўна выступілі хары. Я была шчыра ўзрушана. Гэта важна для мяне, але яшчэ больш важна для майго мужа, – сказала, выступаючы ад імя мужа і свайго ўласнага, жонка маэстра Эльжбета Пендэрэцкая. 

Фота - з архіва Польскага Інстытута ў Мінску




2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты