падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Прэм`ера спектакля «Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі»

12 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры ў Мінску прайшла прэм'ера спектакля «Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі», створанага паводле п'есы Ганны Баярскай «Урок польскай мовы» ў пастаноўцы польскага рэжысёра Адама Вайтышкі. Гэты беларуска-польскі праект, арганізаваны сумесна з Інстытутам імя Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскім Інстытутам у Мінску і Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь прымеркаваны да 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі — нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Літвы і ЗША. 
Перад пачаткам спектаклю з прывітальным словам да гледачоў звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрад Паўлік.
Бліжэйшыя даты спектаклю на сцэне  Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатра - 21 кастрычніка і 17 лістапада 2017 г.

Галоўныя ролі выконваюць: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шароў, Лізавета Ільеўская, Ілля Чарапко-Самахвалаў, Іван Шчатко, Дзяніс Майсейчык.
Рэжысёр-пастаноўшчык —  Адам Вайтышка, мастак-пастаноўшчык —  Вольга Грыцаева, мастак па касцюмах —  Вікторыя Ця-Сэн, кампазітар —  Пётр Салабер 
Пераклад на рускую мову —  Аляксей Даўцян

На схіле гадоў польскі патрыёт, кіраўнік паўстання 1794 года Тадэвуш Касцюшка жыве ў Швейцарыі, дзе дае ўрокі юнай Эмільцы Цэльтнер. Захопленая дзяўчына імкнецца зразумець польскую душу і просіць Касцюшку распавесці пра гераічнае мінулае, пра перамогі, здраду, высылку, каханне… Эмілька сама не заўважае, як пранікаецца шчырым пачуццём да гэтага вялікага і спакутаванага чалавека. Але хіба героі могуць належаць камусьці, нават самім сабе?



2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты