падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Лекцыі Дарыюша Касіньскага

Польскі Інстытут у Мінску сумесна з Еўрапейскім каледжам Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) падрыхтаваў цыкл лекцый выбітнага польскага тэатролага і перфарматыка, прафесара Ягелонскага ўніверсітэта Дарыюша Касіньскага.

Лекцыі былі прысвечаны сучасным  з'явам у польскім тэатры і мелі назвы  «Мёртвае слова тэатр. Ежы Гратоўскі і тэатр» і «Пост-тэатр - новыя з'явы ў польскім тэатры». Студэнты спецыяльнасці «Сучаснае мастацтва і тэатр» каледжа ECLAB мелі магчымасць пазнаёміцца з актуальным жыццём польскай тэатральнай прасторы, традыцыяй «беднага тэатра» сусветна вядомага рэжысёра Ежы Гратоўскага (а таксама з яго рытуальна-перфарматыўнымі распрацоўкамі позняга перыяду) і найноўшымі эксперыментамі пастаноўшчыкаў маладога пакалення (былі паказаныя фрагменты са спектакляў Войцеха Зямільскага, Паўла Вадзіньскага, Барташа Францковяка, Віктара Рубіна і Кшыштафа Гарбачэўскага), а таксама задаць свае пытанні і паўдзельнічаць у абмеркаванні.

Гэта ўжо другі візіт прафесара Дарыюша Касіньскага ў Мінск, таму тэматыка лекцый стала лагічным працягам закранутых раней пытанняў.

На лекцыях прысутнічалі таксама студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і беларускія тэатральныя крытыкі.













2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты