падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Выстава «Джозэф Конрад. Пасажыр з Настрома»

14 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Далгаполава Алена Ерамееўна, першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Адамскі Матэўш, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску, Іан Фокс, намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі ў Беларусі і Жоландзь Пётр, каардынатар праектаў Цэнтра дакументацыі і даследавання творчасці Джозэфа Конрада, адкрылі літаратурна-мастацкую выставу «Джозэф Конрад. Пасажыр з Настрома». Выстава комікснай мовай вядзе па жыццёвым і творчым шляху Джозэфа Конрада. Асобная частка выставы прысвячана уплыву вядомага брытанскага пісьменніка польскага паходжання на пазнейшых знакавых творцаў - Боба Дылана, Рыдлі Скота, Квенціна Таранціна, Альфрэда Хічкока, Iron Maiden ды іншых.

Выстава «Пасажыр з Настрома» - гэта «Конрад для пачаткоўцаў». Яна не толькі апавядае пра жыццё пісьменніка, але і падахвочвае да больш глыбокага і ўдумлівага знаёмства з яго натхняльнай творчасцю.

Мастацка-літаратурная выстава прымеркаваная да 160-годдзя з дня нараджэння Джозэфа Конрада, вядомага таксама як Юзэф Кажанеўскі, падоўжыцца да 15 студзеня 2018 года. На выставе таксама прадстаўлены кнігі аўтарства Джозэфа Конрада з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Запрашаем. 


Далгаполава Алена Ерамееўна, першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі


Адамскі Матэўш, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску


Іан Фокс, намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі ў Беларусі


Жоландзь Пётр, каардынатар праектаў Цэнтра дакументацыі і даследавання творчасці Джозэфа Конрада, аспірант Факультэта паланістыкі Кракаўскага ўніверсітэта, суарганізатар Агульнапольскай навуковай канферэнцыі «Конрад і (поп)тэксты»











Кнігі аўтарства Джозэфа Конрада з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.





2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты