падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Канцэрт «Майстры і Віртуозы»

Ад класікі праз неакласіку і да авангарду.

16 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках Міжнароднага фестывалю “Беларуская музычная восень” выдатныя музыкі з Польшчы і Беларусі выканалі творы С. Манюшкі, Д. Шастаковіча і А.Тансмана. За дырыжорскім пультам выступіў маэстра Павел Котля. Паводле аднаго з слухачоў «Павел Котля – Мік Джагер у сімфанічнай музыцы: ён кожную ноту прапускае праз сябе. Вельмі крута!». Моцныя эмоцыі выклікалі таксама салісты з Польшчы: Марыя Махоўска (скрыпка), Катажына Буднік-Галонзка (альт), Ян Каліноўскі (віяланчэль), Марэк Шлезэр (фартэпіяна), а таксама Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі, першы аркестр ў гісторыі музыкі ў Беларусі, які выканаў III сімфонію А.Тансмана. Прэм’ернае выкананне знакамітай “ІІІ Канцэртнай сімфоніі для скрыпкі, альта, віяланчэлі, фартэпіяна і аркестра” геніяльнага Аляксандра Тансмана, сусветна вядомага  польскага кампазітара стала сапраўднай жамчужынай канцэртнай праграмы. III сімфонія - бліскучы твор, у якім кампазітар спалучыў рысы некалькіх эпох, неабарочную паліфонію, рэгтайм, блюз і джазавыя асацыяцыі. 

Праект прымеркаваны да 100-годдзя аднаўлення Незалежнасці  Польшчы. Арганізатары канцэрта – Беларуская дзяржаўная філармонія і Польскі Інстытут у Мінску, пры падтрымцы Інстытута Адама Міцкевіча (Варшава).

На канцэрце прагучалі наступныя творы:
Станіслаў Манюшка. Фантастычная ўверцюра “Зімовая казка”
Аляксандр Тансман. Сімфонія №3 “Symfonie concertante
Дзмітрый Шастаковіч. Сімфонія №5 рэ мінор, ор.47

















Аўтар здымкаў: Александр Горбаш.




2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты