падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Паэтычны вечар з Даротай Коман

17 лістапада ў Галерэі TUT.BY у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” і літаратурнага фестывалю “Знак роўнасці” прайшла сустрэча з адной з найцікавейшых сучасных польскіх паэтак Даротай Коман і прэзентацыя беларускамоўнага выдання зборніка яе вершаў “36 м² думак”. Пераклады вершаў зрабіў беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, а выдадзены зборнік быў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску ў выдавецтве “Логвінаў”.



Спачатку публіка пазнаёмілася з паэзіяй, якая прагучала ў арыгінале і перакладзе на беларускую мову, прачытаная аўтарам і перакладчыкам адпаведна.

Дарота Коман распавяла пра тое, як яна піша вершы: “Я мушу адразу запісаць, бо што не запісана, тое не застанецца. Калі я не запішу, то не змагу ўспомніць праз дзень, што гэта было. Запісваю вершы, дзе давядзецца. Аднойчы мяне запыталі, чаму так коратка - бо ў мяне быў толькі трамвайны білет.



Пагаварылі пра цяжкасці і цікавыя моманты творчага працэсу, у тым ліку пра працу над прэзентаваным томікам паэзіі.



На завяршэнне сустрэчы прагучала яшчэ некалькі вершаў.

Усе ахвочыя маглі набыць кнігу і ўзяць аўтограф.



2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты