падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Сэрвіс Польскага Радыё - GermanDeathCamps

Новы сэрвіс GermanDeathCamps.info – гэта кампендыум ведаў аб нямецкіх нацысцкіх канцэнтрацыйных лагерах часоў Другой сусветнай вайны. Сайт даступны на трох мовах – англійскай, нямецкай і польскай.

“Польскае радыё абавязана абараняць праўду ў сувязі са спробамі фальсіфікацыі гісторыі. Гэта наш абавязак як сродку масавай інфармацыі, але гэта таксама і наш абавязак перад ахвярамі, асабліва перад тымі, хто, ратуючы габрэяў, ахвяраваў сваім жыццём і жыццём сваіх блізкіх. Мы хочам, каб ні ў каго ў свеце не ўзнікала сумненняў у тым, хто адказны за ўзнікненне канцлагераў на тэрыторыі акупаванай немцамі Польшчы”, – сказаў кіраўнік Польскага Радыё Яцэк Собаля.

Пры стварэнні сэрвісу былі выкарыстаныя архіўныя запісы Польскага Радыё, а таксама матэрыял, сабраны польскімі, нямецкімі і ізраільскімі гісторыкамі, з якімі супрацоўнічаюць аўтары сайта. На падставе гэтых матэрыялаў былі створаны кінасюжэты з успамінамі сведкаў гісторыі – былымі зняволенымі нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці.

У сэрвісе можна знайсці, сярод іншага, інтэрактыўную мапу акупаванай нацысцкай Германіяй Еўропы з пазначанымі найбуйнейшымі лагерамі смерці, прозвішчамі іх камендантаў, тэрмінам існавання і колькасцю ахвяр.

Паказаны таксама прыклады сучаснага скажэння гісторыі лагераў, у тым ліку друкаваныя, тэлевізійныя і інтэрнэт-публікацыі. Старонка змяшчае выказванні экспертаў: прафесара Марэка Хадакевіча, прафесара Марціна Шульцэ Вессэль, апошняга «паляўнічага на нацыстаў» Эфраім Зурофф і прафесара Ежы Эйслера і іншых.

Спасылкі на польскую і англійскую версіі:

PL https://www.polskieradio.pl/320/6225

ENG https://www.polskieradio.pl/320/6213


2019: Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень