падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Аўдыёспектакль «Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве»

Польскі Інстытут у Мінску і Канал “Культура” Беларускага радыё прадстаўляюць аўдыяверсію перакладу на беларускую мову культавай кнігі Януша Корчака “Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве” (пол. Janusz Korczak, Król Maciuś na wyspie bezludnej). Аўдыёспектакль гучыць на Канале “Культура” ў межах праграмы "Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя" кожны чацвер у 16:30 (паўтор у пятніцу ў 10:30).
 

Гісторыю маленькага караля Мацюся чытае артыст тэатра і кіно Аляксандр Аўчынікаў у перакладзе Уладзіміра Васілевіча, які выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Над аўдыяверсіяй кнігі Януша Корчака “Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве” працавалі рэжысёр Аляксандр Аўчыннікаў і гукарэжысёр Арцемій Юшакоў. У спектаклі гучыць музыка сучаснага беларускага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага.

Архіў выпускаў даступны на сайце Канала "Культура" 

Януш Корчак (1878–1942) – вядомы педагог, пісьменнік, доктар, сапраўднае імя якога Генрых Гольдшміт. Свой псеўданім ён узяў з твораў іншага польскага пісьменніка Юзэфа Крашэўскага. Усё жыццё працаваў з дзецьмі-сіротамі і пісаў кніжкі для дзяцей і пра дзяцей. Неаднаразова адмаўляўся збегчы з Варшаўскага гета, бо не хацеў пакідаць дзяцей і супрацоўнікаў Дому Сірот. Загінуў разам з імі ў газавай камеры ў Трэблінцы.


2019: Лiстапад | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень