падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Польшча на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

 
Польскі Інстытут у Мінску, Інстытут кнігі (Кракаў) і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь запрашаюць наведаць польскі стэнд на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая з 28 лютага да 4 сакавіка 2018 года будзе праходзіць у Нацыянальным выставачным павільёне «Белэкспа» (пр. Пераможцаў, 14).

У гандлёвай частцы стэнду можна набыць найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. Выставачная частка - прэзентацыя кніг, выдадзеных пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

На стэндзе можна будзе атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасць Польскага Інстытута ў Мінску, а таксама ўзяць удзел у конкурсах і прэзентацыях.

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
 
1 сакавіка, чацвер
 
17:30-18:30
 
3 сакавіка, субота
 
14:00-15:00
Прэзентацыя знакамітага рамана Баляслава Пруса “Лялька”  ў перакладзе на беларускую мову. Польскі стэнд
 
17:00-18:00
Прэзентацыя перакладу першай часткі знакамітай “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага “Яблычак”. Спецыяльны госць – Піт Паўлаў. Польскі стэнд
 
4 сакавіка, нядзеля
 
12:00-13:30
Прэзентацыя кулінарнай кнігі Я. Фургаліньскай “Польская кухня. Адчуй смак традыцый” і з дэгустацыяй польскіх страў. Кавярня “Меркурый” (БелЭкспа, пр. Пераможцаў, 14)
 

 
Падрабязная інфармацыя неўзабаве на сайце і ў профілях Польскага Інстытута ў сацыяльных сетках FB і VK

Польскі стэнд арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскім Інстытутам у Мінску і Інстытутам кнігі (Кракаў, Польшча).

Партнёры стэнда: Ars Polona (Польшча) і Акадэмкніга (Беларусь).



2019: Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень