падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Стыпендыяльная праграма GAUDE POLONIA.
Прыём заяў

Cтыпендыяльная праграма Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча „Gaude Polonia

Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе XVIII конкурс (на 2019 год) у рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Gaude Polonia. Праграма “Gaude Polonia” прызначана для маладых творцаў і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2019 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2018 года.

Неабходныя дакументы:

- заяўка на атрыманне стыпендыі;

- мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у абранай галіне дзейнасці творцаў;

- партфоліа ў папяровым ці электронным выглядзе.

Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).

Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет на старонцы Нацыянальнага цэнтра культуры ў Варшаве.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail: bberdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (тэл. +37517 2006378, 2009581).



Сферы дзейнасці кандыдатаў:

- кіно,
- фатаграфія,
- гісторыя і крытыка кіно, музыкі, мастацтва, тэатра,
- захаванне твораў мастацтва,
- літаратура / пераклад,
- музейная справа,
- музыка,
- літаратуразнаўства,
- выяўленчае мастацтва,
- тэатр.


Фармальныя крытэрыі:

- грамадзянства Беларусі/Украіны ці іншай краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы,
- узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках – да 45 гадоў),
- скончаная вышэйшая адукацыя,
- дасягненні ў абранай галіне,
- стыпендыяльны праект.


Фінансавыя і арганізацыйныя ўмовы:
• Стыпендыят атрымоўвае месячную стыпендыю ў памеры 3.500 злотых без уліку падаткаў.
• Стыпендыяту будзе гарантавана месца пражывання на час стажыроўкі.
• Стыпендыят на час стажыроўкі будзе мець мастацкага кіраўніка.
• Стыпендыя можа праходзіць толькі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча
• Курс навучання доўжыцца ў перыяд з 1 лютага да 31 ліпеня кожнага года.
• Стыпендыят абавязаны набыць медыцынскую страхоўку на час знаходжання ў Польшчы.
• Стыпендыят самастойна аплачвае кошты праезду.

ПАДАЧА ЗАЯВЫ

Умовы адбору:
Правілы ўдзелу у стыпендыяльнай праграме: (REGULAMIN)

• адбор кандыдатаў адбываецца на конкурснай аснове,
• выбар лепшых кандыдатаў адбываецца ў 3 этапы:
1 этап – ацэнка выкананні фармальных умоў,
2 этап – ацэнка стыпендыяльных праектаў кандыдатаў,
3 этап – канчатковы адбор

Неабходныя дакументы:

• адзін экзэмпляр запоўненай заяўкі ў папяровым варыянце, падпісанай заяўніком (форма заяўкі);
• арыгіналы мінімум 2 рэкамендацый ад вядомых у сваёй галіне дзейнасці творцаў , напісаныя ў год паступлення заяўкі на польскай мове, або на беларускай/рускай з перакладам на польскую (узор рэкамендацыі),
• натарыяльна завераны пераклад дыплома аб атрыманні вышэйшай адукацыі на польскую мову
• партфоліа ў папяровым выглядзе або на CD / DVD.

Заявы кандыдатаў:
• кандыдаты на атрыманне стыпендыі “Gaude Po­lo­nia” павінны падаваць заявы асабіста альбо выслаць па пошце на адзін з адрасоў:
Польскі Інстытут у Мінску
вул. Валадарскага, 6
220030, г. Мінск
альбо
Narodowe Centrum Kultury
Program "Gaude Polonia"
Ul. Płocka 13 
01-231 Warszawa

Тэрміны падачы заяў:
Тэрмін прыёму заяў заканчваецца 15 кастрычніка 2018 г.
Заявы, дасланым пазней за вызначаны тэрмін, да разгляду не прымаюцца.
Стыпендыят самастойна аплачвае кошты даезду Польшчы.

Прапануем Вашай увазе ролік пра стыпендыятаў, створаны адным з выпускнікоў праграмы Арцёмам Лобачам

2019: Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень