падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Месяц Польскай Літаратуры-2018

 
Польскі Інстытут у Мінску разам з беларускімі партнёрамі запрашае ўсіх аматараў прыгожага слова на літаратурны лістапад. У рамках “Месяца польскай літаратуры”  Вас чакае шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў – прэзентацыі кніг і сустрэчы з польскімі пісьменнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, літаратурна-мастацкая выстава і літаратурна-музычны праект.
 

9.11 (пятніца), 17:00.
Адкрыццё “Месяца польскай літаратуры”.
Навукова-літаратурная прэзентацыя перакладу другой часткі знакамітай “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага “Гляну я ў аконца” з удзелам польскіх і беларускіх даследчыкаў жыцця і творчасці С. Пясецкага і перакладчыкаў.
Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Музей “Дом Ваньковічаў” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А).

13.11 (аўторак), 16:00.
Адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “КРАМА З ЦЫТАТАМІ”. Ян Каханоўскі, Адам Міцкевіч, Генрык Сянкевіч, Марыя Складоўская-Кюры, Вітальд Гамбровіч, Бруна Шульц, Юльян Тувім, Канстынты Ільдэфанс Галчыньскі, Станіслаў Лем і іншыя знакамітыя палякі ў новым графічным абліччы, створаным польскай дызайнеркай Дар’яй Мельцажэвіч.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, галерэя “Ракурс”, 2-гі паверх).

23.11 (пятніца), 19:00.
Знакаміты польскі пісьменнік Ігнат Карповіч прэзентуе беларускамоўны пераклад свайго рамана CОНЬКА” з удзелам перакладчыцы Марыі Мартысевіч. Раман стаў у Польшчы сапраўднай літаратурнай сенсацыяй. У кнізе сустракаюцца мінулае і цяпершчына, жыццё і смерць, каханне і нянавісць.
Прэзентацыю вядзе - Андрэй Хадановіч.

Кнігарня “Сон Гогаля” (вул. Леніна, 15).

28.11 (серада), 19:00.
Літаратурна-музычны праект “МІЦКЕВІЧ-СТАСЮК-ГАЙДАМАКІ”.
Польскі пісьменнік Анджэй Стасюк разам з украінскім этна-рок гуртом “Гайдамакі” з прэзентацыяй альбома, натхнёнага творчасцю Адама Міцкевіча. Творы Міцкевіча прагучаць у арыгінале на польскай мове і ў перакладах. Ідэі такога кшталту нібы вядомыя, але ў дадзеным выпадку задума адметная. Па-першае, удзел украінскіх музыкаў, па-другое, Анджэй Стасюк, які раней не быў заўважаны ў спяванні, а па-трэцяе, міцкевічаўскі 13-складовік, які проста напрошваецца на прачытанне ў стылі рэп.

Клуб «Бруге» (пр. Партызанскі, 6а).

Запрашаем да ўдзелу ў акцыі CZYTAJ PL / ЧЫТАЙ ПА-ПОЛЬСКУ - унікальная магчымасць абсалютна бясплатна прачытаць/праслухаць 12 бестселераў на польскай мове.

2019: Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень