падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

5 лістапада пачынаецца «Месяц польскай літаратуры»

 
Польскі Інстытут у Мінску запрашае на традыцыйны літаратурны фестываль “Месяц польскай літаратуры”. Цягам лістапада адбудзецца шэраг літаратурных імпрэзаў — прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі і перакладчыкамі, перфарматыўныя чытанні.

5.11 (аўторак), 18: 30.

Прэзентацыя кнігі Людмілы Хмяльніцкай “ЛЁС ІНСУРГЕНТА: Дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе” — біяграфія аднаго з выбітных дзеячаў польска-беларускага культурнага памежжа, удзельніка паўстання 1830-1831 гг., паэта, фалькларыста.
Мадэратар — Аляксандр Фядута.

Музей “Дом Ваньковічаў” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А).
 
УВАХОД ВОЛЬНЫ

14.11 (чацвер), 18: 00.

Сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам, перакладчыкам і тэатральным рэжысёрам АНТОНІМ ЛІБЕРАМ і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яго рамана “МАДАМ”. З удзелам перакладчыцы Марыны Шоды. Мадэратарка — Валярына Кустава.

Новая зала Дома кнігі "Светач" (Мінск, пр. Пераможцаў, 11, 2-гі паверх).
 
УВАХОД ВОЛЬНЫ

19-26 лістапада пройдзе pop-up фестываль “НА РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ. POLISH PLAYS” - серыя перфарматыўных прэзентацый і чытанняў п’ес сучасных польскіх драматургаў. У перакладзе на беларускую мову п’есы выходзяць асобнай анталогіяй у выдавецтве “Логвінаў”. Чытанні пройдуць у розных лакацыях Мінска ў інтэрпрэтацыі рэжысёраў — Валянціны Мароз, Аляксандра Марчанкі, Юры Дзівакова, Кацярыны Аверкавай, Дзмітрыя Багаслаўскага, Яўгеніі Давідзенка.

Polish Plays - гэта праект, які рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве. Праект складаецца з выдання анталогій перакладаў сучаснай польскай драматургіі ў Грузіі, Беларусі і Украіне, а таксама сцэнічных прэзентацый, воркшопаў і чытанняў.

19 лістапада, 18: 00 Прэзентацыя анталогіі польскай сучаснай драматургіі “НА РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ”з удзелам аўтараў і аўтарак. 19: 30 Чытка “МАЛАЯ НАРАЦЫЯ” Войтэха Зямільскага.

ОК16, вул. Кастрычніцкая, 19

20 лістапада, 19: 00 Чытка “ВЯРТАЙСЯ” Пшэмыслава Пілярскага,
ЦБД
, вул. Крапоткіна, 44
22 лістапада, 16: 00 Чытка “#ЯСЬ#І#МАЛГОСЯ” Міхала Шыманяка,
Lo-Fi Social Club, вул. Кастрычніцкая, 16/3
23 лістапада, 19: 00 Чытка “ДЗЮБА Ў ДЗЮБУ” Маліны Пшэслюгі.
Другі паверх
, пр. Машэрава, 9/8
25 лістапада, 19: 00 Чытка “У ВОЎЧЫМ ЧЭРАВЕ” Роберта Яраша.
ЦБД
, вул. Крапоткіна, 44
26 лістапада, 19: 00 Чытка “РЭЙК’ЯВІК 74” Марты Сакалоўскай.
Беларускі свабодны тэатр

Удзел у чытаннях бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі

2-30 лістапада

Акцыя CZYTAJ PL. Унікальная магчымасць абсалютна бясплатна прачытаць/праслухаць 12 бестселераў на польскай мове.

 

 


2019: Лiстапад | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень