падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Стыпендыяльная праграма «ПАЛАНІСТ 2020»

 
Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену NAWA (Польшча) абвясціла аб наборы на стыпендыяльную праграму для студэнтаў і навукоўцаў “ПАЛАНІСТ 2020” (POLONISTA 2020).

Мэта праграмы – распаўсюджванне польскай мовы ў свеце праз прадастаўленне замежнікам, зацікаўленым польскай мовай і культурай, магчымасці вучыцца ці рэалізаваць даследчыя праекты ў Польшчы.

Праграма адрасавана студэнтам паланістыкі ці польскіх праграм, рэалізаваных, у т.л., у рамках вывучэння славістыкі (у галіне польскай мовы, польскай культуры і ведаў пра Польшчу), лаўрэатам і фіналістам алімпіяды па польскай мове і літаратуры, арганізаванай за межамі Польшчы, і навукоўцам з замежных ВНУ і навуковых устаноў.

Студэнты-стыпендыяты NAWA ў часе частковага (1 ці 2 семестры) ці поўнага навучання ў Польшчы могуць развіваць свае паланійныя зацікаўленні праз удасканаленне валодання польскай мовай, удзел у лекцыях і практычных занятках, згодна з праграмай абранага кірунку навучання, правядзенне даследаванняў, рэалізацыю навуковых праектаў, збор матэрыялаў для навуковай ці дыпломнай працы, карыстанне ўніверсітэцкімі бібліятэкамі і архівамі. Зацікаўленыя студэнты выбіраюць ВНУ, у якой хочуць вучыцца. Выбраны напрамак павінен адпавядаць праграме ў родным універсітэце. Заяўнік павінен атрымаць адабрэнне абранага ўніверсітэта для навучання і ўхваленне прадстаўленай праграмы навучання. Навучанне адбываецца на польскай мове.

У рамках праграмы навукоўцы з замежных акадэмічных і навуковых асяродкаў могуць рэалізаваць даследчыя праекты працягласцю ад 3 да 12 месяцаў у польскіх ВНУ і навуковых установах, мэтай якіх з'яўляецца, у прыватнасці, правядзенне навуковых даследаванняў (у тым ліку ў супрацоўніцтве з польскімі навукоўцамі), здабыванне матэрыялаў для правядзення даследаванняў або навуковых публікацый, праходжанне постдоктарскай стажыроўкі, правядзенне дыдактычных заняткаў у прымаючым універсітэце, інтэнсіўнае вывучэнне польскай мовы. Кандыдаты ў працэсе набору павінны прадставіць запрашэнне з прымаючага цэнтра, якое пацвярджае гатоўнасць прыняць стыпендыята NAWA.

Тэрмін падачы заяў заканчваецца 30 красавіка 2020 года а 15:00 па польскім часе.

Заявы неабходна дасылаць праз інфармацыйную сістэму NAWA: https://programs.nawa.gov.pl/login

Вынікі набору будуць абвешчаны да 30 чэрвеня 2020 года.

Уся неабходная інфармацыя пра праграму і правілы ўдзелу знаходзяцца на сайце https://nawa.gov.pl/jezyk-polski/program-dla-studentow-polonistyki-i-studiow-polskich
 

2020: Сакавiк | Студзень
2019: Лiстапад | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень