падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Фестываль «Лятучы Стол Караткевіча»

Фестываль “Лятучы Стол Караткевіча”

Кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) падарылі легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў “Каласы пад сярпом тваім” і”Чорны замак Альшанскі”. І гэта – выдатная нагода для літаратурнага фестывалю! Цэлы лістапад раз на тыдзень у кнігарні “логвінаЎ” і галерэі Ў будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і мастацкія імпрэзы, прысвечаныя Ўладзіміру Караткевічу, з удзелам паэтаў, спевакоў і мастакоў. На кожнай імпрэзе фестывалю самых актыўных чакаюць “лятучыя” прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

6 лістапада, серада. Кнігарня логвінаЎ. Пачатак а 19.

Сакрэты зайцаў-півавараў

Зусім неафіцыйнае, але, тым не менш, дужа ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Пра свайго Караткевіча раскажуць Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Анатоль Івашчанка і Антон Рудак. Чакаюцца нечаканыя госці. Вядучы – Андрэй Хадановіч.

9 лістапада, субота. Кнігарня логвінаЎ. Пачатак а 14.

Дзікае маляванне

Прэзентацыя дзіцячага комікса Адама Глобуса “Дзікае паляванне і кароль Стах”. Малявальную майстар-класу для дзетак правядземастачка Наталля Гарачая.Дзеткі і дарослыя, прыходзьце – будзем маляваць!

12 Лістапада, аўторак. Галерэя Ў. Пачатак а 19.

Скрыпка дрыгвы

Зміцер Вайцюшкевіч сыграе свае песні на вершы Караткевіча з альбому “Беларуская песня”.

19 лістапада, аўторак. Кнігарня логвінаЎ. Пачатак а 19.

Karatkievič international

Імпрэза, прысвечаная перакладам твораў Караткевіча на замежныя мовы. Прэзентацыя польскага перакладу рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” з удзелам перакладчыцы Малгажаты Бухалік. А таксама расповед пра легендарнага нямецкага перакладчыка Норберта Рандаў (1929-2013). Вядучы – Андрэй Хадановіч.

26 лістапада, аўторак. Кнігарня логвінаЎ. Пачатак а 19.

Быў. Ёсць. Буду.

У дзень народзінаў класіка выдавецтва “Мастацкая літаратура” прадставіць публіцы першыя чатыры тамы поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Выступоўцы - Віктар Шніп, Анатоль Верабей, нашчадкі пісьменніка.

Уваход на ўсе імпрэзы – вольны. Сядзенне за легендарным сталом – дармавое. Лятучыя прэзенты – на падлёце. Катапультуйцеся да нас!


2019: Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень