падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Прэм’ера фільма «Жонка наглядчыка заапарка»

13 красавіка 2017 ў кінатэатрах Мінска адбылася прэм’ера фільма «Жонка наглядчыка заапарка». Галівудскaя кінастужка знятая па матывах аднайменнай кнігі Даян Акерман, якая была напісана на аснове ўспамінаў Антаніны Жабіньскай, жонкі дырэктара варшаўскага заапарка ў гады Другой сусветнай вайны. Гэта кранальная гісторыя гераічнай польскай сям'і, якая ў незвычайных умовах ратавала габрэяў у акупаванай немцамі Варшаве.

Лёс Жабіньскіх нязвыклы. Ян і Антаніна Жабіньскія стаялі ля вытокаў гісторыі Варшаўскага заапарка. У верасні 1939 года яны назіралі, як яго руйнуюць нямецкія бомбы, як палаюць і мэтанакіравана знішчаюцца жыцці не толькі людзей, але і жывёл. Жабіньскія засталіся верныя свайму месцу працы і сваім гадаванцам. Але дырэктар заапарка застаўся верным таксама радзіме і сваім патрыятычным абавязкам: ён стаў салдатам Арміі Краёвай, найбуйнейшай падпольнай арміі, акупаванай немцамі Еўропы, а ў 1944 годзе ўдзельнічаў у Варшаўскім паўстанні.

Жабіньскія вырашылі, што пустыя падвалы іх вілы могуць быць выкарыстаныя для ратавання чалавечага жыцця. У падвалах свайго дома яны пачалі хаваць спачатку салдат Арміі Краёвай, а пасля габрэяў, якіх Ян выводзіў з Варшаўскага гета – людзі хаваліся ў шафах і клетках для фазанаў. Для ўсіх трывожным знакам перад з'яўленнем немцаў быў фрагмент аперэты Офенбаха, які пры адчыненых вокнах вілы грала на фартэпіяна Антаніна.

Штодзённа рызыкуючы жыццём, Жабіньскія змаглі выратаваць і захаваць жыццё больш чым 300 габрэям.

У 1965 годзе Антаніна і Ян былі ўганараваныя званнем Праведнікі свету, усталяваным Інстытутам Яд Вашэм у Ізраілі. Палякі складаюць найбольшую колькасць сярод усіх нацыянальнасцяў свету, удастоеных гэтага звання.
 

2017: Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень