падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Прыём заяў на канферэнцыю па Тадэвушу Касцюшцы

 
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
 
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску у рамках Года навукі арганізуюць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці», якая адбудзецца 22-23 чэрвеня 2017 года ў г. Мінску.
 
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка – дзеяч, які належыць гісторыі некалькіх краін – Польшчы, Літвы, Беларусі, ЗША, Францыі. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках абвешчанага ЮНЕСКА Года Касцюшкі.
Мэтай канферэнцыі з’яўляецца навуковае асэнсаванне постаці Т. Касцюшкі ў памяці, гісторыі і культуры розных народаў, перадусім беларускага, польскага, літоўскага, амерыканскага.
 
 
 
Асноўныя аспекты канферэнцыі:
- жыццё і дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі;
- гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў культуры розных народаў;
- музеефікацыя спадчыны Тадэвуша Касцюшкі і звязаныя з ім памятныя мясціны.
 
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты, музеязнаўцы, краязнаўцы.
 
Рэгламент канферэнцыі.
Даклады – да 15 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.
 
Каб стаць удзельнікам канферэнцыі, неабходна адправіць заяўку не пазней за 1 чэрвеня 2017 года на электронны адрас прадстаўніка арганізацыйнага камітэта (кандыдата філалагічных навук А. В. Трафімчыка): anatol1976@gmail.com.
 
заяўка
на ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
«Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці»
 
Прозвішча 
Імя
Імя па бацьку 
Месца працы 
Пасада
Вучоная ступень 
Вучонае званне 
Назва даклада 
Выкарыстанне тэхнічных сродкаў (пазначыць якіх) 
Кантактны адрас (+ індэкс)
Кантактны тэлефон (+ код)
Е-mail 
Браніраванне гасцініцы (так, не) 
 
Вы можаце атрымаць дадатковую інфармацыю па адрасе: Е-пошта: anatol1976@gmail.com, тэлефон: +37517 332 18 02
 
Удзельнікам, якiя ўключаны ў праграму канферэнцыі, будуць дасланы пісьмовыя запрашэнні. Пражыванне, харчаванне і праезд аплачваюцца камандзіруючым бокам. Умовы прадастаўлення дакладаў для публікацыі.
 
Тэкст даклада неабходна выслаць па электроннай пошце: anatol1976@gmail.com або прадставіць у аргкамітэт на электронным носьбіце і ў раздрукаваным выглядзе (фармат А4) не пазней за 1 ліпеня 2017 года.
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская, польская.
 
Патрабаванні да афармлення дакладаў:
• прозвішча і ініцыялы аўтара – паўтлустым курсівам, у дужках назва населенага пункта, краіна – курсівам, выраўноўванне па правым боку;
• назва даклада (паведамлення) – вялікімі па цэнтры;
• тэкст – праз прабел, выраўноўванне тэксту па шырыні, абзац 1,25.
• спіс выкарыстанай літаратуры падаецца пасля асноўнага тэксту праз прабел. Афармляецца па патрабаваннях ВАК РБ.
• аб'ём даклада разам з рэзюмэ, малюнкамі, здымкамі і да т.п. не павінен перавышаць 8 старонак тэксту фармату А4, Times New Roman, 14 кегль, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла rtf Microsoft Word.
 
Рэдакцыя пакідае за сабой права адхіляць артыкулы, якія не адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

2017: Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень