падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Ідзе набор на майстар-класы «Абсерваторыя 2017»

 
Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў працэсе набору на майстар-класы «Абсерваторыя 2017», якія праводзяцца вядучымі польскімі дызайнерамі студыі Malafor - Агаты Кулік-Паморскай і Паўлам Паморскім.

Праект «Абсерваторыя» адрасаваны студэнтам беларускіх ВНУ і прадугледжвае правядзенне ў Польшчы майстар-класаў для студэнтаў (ліпень 2017).

Вынікі работ, выкананых у рамках майстар-класаў, будуць дэманстравацца падчас важных мерапрыемстваў, звязаных з дызайнам, у Польшчы і ва ўсім свеце!

Майстар-класы будуць прысвечаны ідэі праектавання, заснаванага на прыродных рэсурсах, "лакальнасці" і сацыяльнай адказнасці. Пры правядзенні гэтых майстар-класаў будзе выкарыстоўвацца тэхналогія 3D.

 
Каб прыняць удзел у майстар-класах, неабходна паспяхова прайсці працэс набору, які адбываецца па выніках гутаркі з кандыдатам і прадстаўлення студэнтам партфоліо сваіх работ.

Прыходзьце з партфоліо сваіх работ і праверце, ці атрымаецца ў Вас!

Свае працы можна прынесці на электронных носьбітах.

Удзел у майстар-класах бясплатны.

Усе выдаткі, звязаныя з паездкай у Польшчу, пакрывае арганізатар.
 
Больш падрабязна тут

2019: Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Сакавiк | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Красавiк | Сакавiк | Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень