падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Стыпендыяльная праграма GAUDE POLONIA.
Прыём заяў

Cтыпендыяльная праграма Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча „Gaude Polonia

Нацыянальны цэнтр культуры аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на шасцімесячны курс навучання ў Польшчы ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”. Праграма “Gaude Polonia” прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2018 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай мінімум на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2017 года.

Падрабязную інфармацыю аб Праграме і бланкі анкет можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы http://nck.pl/gaude-polonia/317677-dokumenty-6/ і ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48-22-350-95-30, e-mail: bogumila.berdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6; тэл. (8017) 200-63-78, (8017) 2009581).


Кандыдаты:

Стыпендыяльная праграма прызначана для наступных творчых асяродкаў:

- мастакі,
- літаратуразнаўцы,
- перакладчыкі з польскай мовы,
- музыканты,
- кінематаграфісты,
- мастацтвазнаўцы,
- літаратуразнаўцы,
- спецыялісты, якія займаюцца аховай помнікаў,
- музейныя супрацоўнікі


Сферы дзейнасці:

- літаратура,
- пераклад,
- літаратуразнаўства,
- музыка, выяўленчае мастацтва,
- кіно,
- ахова культурнай спадчыны,
- тэатр.


Перавага аддаецца:

- кандыдатам ва ўзросце да 40 гадоў (у выключных выпадках – да 45 гадоў),
- кандыдатам, што маюць значныя дасягненні ў сваёй галіне творчасці.

Фармальныя крытэрыі:
- грамадзянства і месца сталага пражывання ў Беларусі,
- скончаная вышэйшая адукацыя,
- валоданне польскай мовай на базавым узроўні.
Фінансавыя і арганізацыйныя ўмовы:

• Стыпендыят атрымоўвае месячную стыпендыю ў памеры 3.500 злотых без уліку падаткаў.
• Стыпендыяту будзе гарантавана месца пражывання на час стажыроўкі.
• Стыпендыят на час стажыроўкі будзе мець мастацкага кіраўніка.
• Стыпендыя можа праходзіць толькі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча
• Курс навучання доўжыцца ў перыяд з 1 лютага да 31 ліпеня кожнага года.
• Стыпендыят абавязаны набыць медыцынскую страхоўку на час знаходжання ў Польшчы.
• Стыпендыят самастойна аплачвае кошты праезду.

ПАДАЧА ЗАЯВЫ

Умовы адбору:
Правілы ўдзелу у стыпендыяльнай праграме: (REGULAMIN)

• адбор кандыдатаў адбываецца на конкурснай аснове,
• выбар лепшых кандыдатаў адбываецца ў 3 этапы:
1 этап – ацэнка выкананні фармальных умоў,
2 этап – ацэнка стыпендыяльных праектаў кандыдатаў,
3 этап – канчатковы адбор

Неабходныя дакументы:

• адзін экзэмпляр запоўненай заяўкі ў папяровым варыянце, падпісанай заяўніком (форма заяўкі);
• арыгіналы мінімум 2 рэкамендацый ад вядомых у сваёй галіне дзейнасці творцаў , напісаныя ў год паступлення заяўкі на польскай мове, або на беларускай/рускай з перакладам на польскую (узор рэкамендацыі),
• партфоліо ў папяровым выглядзе або на CD / DVD.

Заявы кандыдатаў:
• кандыдаты на атрыманне стыпендыі “Gaude Po­lo­nia” павінны падаваць заявы асабіста альбо выслаць па пошце на адзін з адрасоў:
Польскі Інстытут у Мінску
вул. Валадарскага, 6
220030, г. Мінск
альбо
Narodowe Centrum Kultury
Program "Gaude Polonia"
Ul. Płocka 13 0
1-231 Warszawa

Тэрміны падачы заяў:
Тэрмін прыёму заяў заканчваецца 15 кастрычніка 2017 г.
Заявы, дасланым пазней за вызначаны тэрмін, да разгляду не прымаюцца.
Стыпендыят самастойна аплачвае кошты даезду Польшчы.


2017: Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень