падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Цырымонія ўручэння прэміі Гедройца

 
 
Цырымонія ўручэння шостай Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца адбудзецца 31 кастрычніка 2017 года, у 19:00 у памяшканні культурнай прасторы ОК16 (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16).
 
Спэцыяльнымі гасцямі цырымоніі будуць Паліна Рэспубліка і тэатар танца Skyline.
 
Уваход на цырымонію вольны.

На перамогу прэтэндуюць 7 кніг:

Зьміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы»;
Валер Гапееў «Ноч цмока»;
Адам Глобус «Зваротная пэрспэктыва»;
Андрусь Горват «Радзіва „Прудок“. Дзённік»;
Сяргей Календа «Падарожжа на край ложка»;
Людміла Рублеўская «Дагератып»;
Аляксей Талстоў «Апоўначы на сіялімскім мосце».

Галоўны прыз складзе 5000 эўра.

У 2017 годзе ў журы Прэміі Гедройца ўваходзяць: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касьцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.
 
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года.

Папярэднія пераможцы прэміі: Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).


2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень