падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Аб`явы Iнстытута

Стыпендыя Ўрада РП для маладых навукоўцаў

Урад Рэспублікі Польшча аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендый для маладых навукоўцаў на навучанне у 2018/2019 г. Прыём заяў вядзецца да 1 сакавіка 2018 года.


I. КАНДЫДЫАТЫ

1. Ініцыяваная ў 2003 годзе "Стыпендыяльная праграма для маладых навукоўцаў" адкрыта для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Арменіі, Азербайджана і Грузіі.

2. Перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць ужо некаторыя дасягненні ў навуцы і / або арганізацыйнай дзейнасці, чыя папярэдняя дзейнасць дае вялікую магчымасць выкарыстоўваць у сваіх краінах набытую ў Польшчы спецыялізацыю ў розных галінах навуковай дзейнасці і грамадскім жыцці.

3. Стыпендыі прадастаўляюцца на ажыццяўленне індывідуальных акадэмічных стажыровак.

4. Кожны з закваліфікаваных кандыдатаў можа атрымаць аднаразовую стыпендыю на пэўны перыяд часу і, акрамя выключных выпадкаў, без магчымасці падаўжэння.

5. Агульная працягласць стажыроўкі і моўнага курса складае 10 месяцаў. Існуе магчымасць падоўжыць знаходжанне яшчэ на адзін месяц, г.зн. ліпень 2019 г., калі каардынатар праграмы ў кансультацыі з выкладчыкам, заявіць пра такое падаўжэнне. Гэта можа адбыцца толькі ў выпадку выканання ўсіх умоў навуковай стыпендыі, у тым ліку абароны дысертацыі на адзнаку па меншай меры «добра плюс», і ўдзеле ў навукова-даследчых праграмах, якія праходзяць у ліпені. Дадатковая стыпендыя заканчваецца 31 ліпеня 2019 года.

6. Праграма для людзей з здавальняючым узроўнем валодання польскай мовай пачнецца 1 верасня 2018 г. з падрыхтоўчага курса ў Варшаўскім Універсітэце, які будзе ўключаць у сябе агульныя лекцыі і дадатковы курс польскай мовы.

7. У выпадку прыняцця на праграму ўдзельнікаў з слабым узроўнем валодання польскай мовай, ажыццяўленне праграмы пачнецца 1 жніўня 2018 з дадатковага, інтэнсіўнага моўнага курса. У гэтым выпадку стыпендыя можа доўжыцца да 12 месяцаў.

8. Пачатак стажыроўкі (вучобы), ва ўжо размеркаваных універсітэтах пачнецца з 1 кастрычніка 2018 г. i завершыцца 30 чэрвеня 2019 г.

9. Сума стыпендыі складае 1350 злотых. Пражыванне, харчаванне, страхоўку стыпендыяты аплачваюць у рамках гэтай квоты.

10. Камплект дакументаў кандыдаты павінны падаць асабіста або адправіць па пошце (з пазнакай на канверце "стыпендыяльная праграма для маладых навукоўцаў") да адпаведных дыпламатычных устаноў Рэспублікі Польшча, а таксама адправіць па электроннай пошце на адрас: stypendia.studium@uw.edu.pl да 1 сакавіка 2018 года.

11. Асобы, якія атрымаюць стыпендыю, атрымаюць візы у адпаведных консульстваў Польшчы з тэрмінам дзеяння да 31 ліпеня 2019 года.


II. АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

1. Вышэйшая адукацыя (дыплома бакалаўра або магістара), у першую чаргу гуманітарных спецыялізацый: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія, журналістыка, сацыялогія, этналогія, культуралогія, сацыяльная псіхалогія, адміністрацыя і кіраванне, права ды падобныя спецыялізацыі.

2. Узрост кандыдатаў - да 35 гадоў.

3. Агульная дасведчанасць у праблематыцы ў аднoй з вышэйзгаданых абласцей або ў сумежных галінах, у прыватнасці адносна перыяду з ХIX па XXI стагоддзе.

4. Веданне польскай мовы на ўзроўні, які гарантуе разуменне лекцый і літаратуры па прадметах.  

5. У выключных выпадках ажыццяўляецца прыняцце асоб, якія не валодаюць польскай мовай. Такія стыпендыяты будуць абавязаны самастойна вывучаць польскую мову пасля атрымання паведамлення аб залічэнні і наведаць дадатковы інтэнсіўны курс польскай мовы ў жніўні 2018 г. (гл. I-5).

6. Заявы асоб, якія праходзіць стаж ці ўжо вучацца па стыпендыяльнай праграме ў Польшчы, не будуць разглядацца.


III. НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

1. Копія універсітэцкага дыплома, эквівалентнага польскім ступеням бакалаўра (мінімум), ці магістра, альбо сертыфікат аб навучанні ў аспірантуры.

2. Анкета кандыдата (даступна на www.studium.uw.edu.pl).

3. Кароткі матывацыйны ліст з абгрунтаваннем абранай спецыялізацыі (на польскай або англійскай мове).

4. Праект навукова-даследчай працы (на польскай або англійскай мове).

5. Рэзюмэ на англійскай ці польскай мове, напісанае ў зваротнай храналогіі - ад самых апошніх падзей, з фатаграфіяй.

6. Спіс публікацый, прафесійныя дасягненні і праекты.

7. Пасведчанне аб валоданні польскай і ангельскай мовай.

8. Любыя іншыя дадзеныя або дакументы, якія могуць дапамагчы Прыёмнай Камісіі ў ацэнцы кандыдатуры заяўніка/заяўніцы.


IV. ПАРАДАК ЗАЛІЧЭННЯ

1. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 сакавіка 2018 г.

2. Разгляд заяваў кандыдатаў адбываецца ў два этапы:

а) I этап уключае ацэнку, праведзеную на падставе дасланых дакументаў, прадстаўленых Камісіяй у Варшаве. Асобы, дапушчаныя да наступнага этапу, будуць вызначаныя да 20 красавіка 2018 г.

б) II этап кваліфікацыі ўключае правядзенне гутарак з кандыдатамі выязной Прыёмнай Камісіяй у перыяд з 1 мая - 15 чэрвеня 2018 (канкрэтныя тэрміны будуць вызначаныя пасля заканчэння першага этапу).

3. Гутарка Прыёмнай Камісіі з кандыдатамі будзе праведзена:

а) для грамадзян Расійскай Федэрацыі - Амбасада Польшчы ў Маскве,

б) для грамадзян Украіны - Амбасада Польшчы ў Кіеве і Генеральнае консульства ў Львове

в) для грамадзян Беларусі - Амбасада Польшчы ў Мінску,

г) для грамадзян краін Паўднёвага Каўказа - Амбасада Польшчы ў Тбілісі, Ерэване і Баку,

е) для грамадзян краін Цэнтральнай Азіі - у 1-2 установах у рэгіёне.

4. Аб канкрэтных тэрмінах і месцы гутарак кандыдатаў праінфармуюць польскія дыпламатычныя прадстаўніцтва РП.

5. Аб выніках залічэння кандыдатаў праінфармуюць адпаведныя дыпламатычныя прадстаўніцтва РП да 10 ліпеня 2018 г.

6. Аб размеркаванні па канкрэтных універсітэтах у Польшчы, кандыдаты будуць праінфармаваныя каардынатарам праграмы - Цэнтрам Даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэта, не пазней за 20 жніўня 2018 г.

 

V. АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ І ІНШЫЯ УМОВЫ СТЫПЕНДЫІ

1. Стыпендыя ажыццяўляецца на агульных умовах, прадугледжанных Пастановай Міністра Навукі і Вышэйшай Адукацыі з 12 кастрычніка 2006 г. (Зак. Вест. з 2006 года. № 190, раз.1406).

2. Цэнтр Даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэта забяспечвае дапамогу ў каардынацыі акадэмічнага працэсу ў перыяд навучання па стыпендыі і размяркоўвае стыпендыятаў ва ўніверсітэты Польшчы.

3. Універсітэты, у якія былі накіраваныя стыпендыяты, прызначаюць навуковых апекуноў (ментараў), якія праводзяць навуковы нагляд над стыпендыятамі, а таксама з’яўляюцца навуковымі кіраўнікамі іх дысертацый. Цэнтр Даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэта паведаміць стыпендыятаў аб размеркаванні ва ўніверсітэты і прызначаных навуковых кіраўніках.

4. Стыпендыяты абавязаны мець страхавы поліс на выдаткі па лячэнні, сапраўдны на працягу ўсей стыпендыяльнай праграмы. Поліс можна набыць у сваёй краіне ці ў Польшчы (кошт складае каля 45 злотых у месяц).

5. Транспартныя выдаткі ў Польшчу і з Польшчы аплачвае стыпендыят.

6. У абавязкі стыпендыята ўваходзіць:

а) вызначыць з навуковым кіраўніком гадавую праграму навучання.

б) вызначыць з навуковым кіраўніком вобласць і тэму дысертацыі.

в) вызначыць з навуковым кіраўніком тэмы 2 рэфератаў (часткі дысертацыі), якія будуць прадстаўлены ў студзені і траўні 2019 года.

г) прайсці і здаць не менш за пяць акадэмічных заняткаў у тыдзень (семінараў, лекцый і г.д.) у адпаведнасці з тэмай дысертацыі, у тым ліку абавязковых прадметаў, якія праводзяцца навуковым кіраўніком і, калі магчыма, метадалагічных заняткаў у галіне спецыялізацыі стыпендыята.

д) удзелнічаць у дадатковых занятках па польскай мове на працягу аднаго семестра і здаць гэты прадмет.

е) мець пастаянны кантакт з навуковым кіраўніком ў рамках штотыднёвых кансультацый.

ë) падрыхтоўка дысертацыі аб'ёмам не менш за 50 старонак, належным чынам праверанай навуковай камісіяй, напісанай на польскай мове.

ж) абарона (прэзентацыя ў рамках семінара) дыпломнай дысертацыі не пазней за 20 чэрвеня 2019 года.

7. У выпадку невыканання стыпендыятам вышэй названых абавязкаў і ў выпадку парушэння закона Польшчы, правілаў універсітэта або агульных грамадскіх прынцыпаў, стыпендыят можа быць пазбаўлены стыпендыі.

8. Узнагароджанне дыпломамі завяршэння "Стыпендыяльнай праграмы Урада Польшчы для Маладых Навукоўцаў" пройдзе ў Варшаве ў апошнюю тыдзень чэрвеня 2015 года.

9. Міністэрства замежных спраў РП будзе імкнуцца да таго, каб садзейнічаць і дапамагаць узаемным кантактам і сустрэчам выпускнікоў "Стыпендыяльнай праграмы Ўрада Польшчы для маладых навукоўцаў".


Запрашаем да ўдзелу. Па ўсіх дадатковых пытаннях трэба звяртацца: stypendia.studium@uw.edu.pl


2018: Люты
2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2016: Кастрычнiк | Ліпень | Люты | Студзень
2015: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Красавiк | Студзень
2013: Лiстапад | Жнiвень | Красавiк
2012: Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Май | Красавiк | Студзень
2011: Снежань | Чэрвень | Сакавiк | Люты
2010: Лiстапад | Верасень | Ліпень