падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КУЛЬТУРНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛЬШЧЫ

Запрашаем да ўдзелу ў акцыі #likePolska

 
100 прычын любіць Польшчу – у сотую гадавіну аднаўлення незалежнасці пакажы, за што ты любіш Польшчу!
 

Мазуры, Бяшчады, Гданьск, Палац у Вілянове, а можа паланэз, торуньскія пернікі ці буслы? Пакажы, за што ты найбольш любіш Польшчу. Зрабі фотаздымак, здымі відэа і 11 лістапада ў Нацыянальнае Свята Незалежнасці апублікуй у Twitter, Facebook або Instagram з хэштэгам #likePolska.

Мэтай кампаніі #likePolska з’яўляецца прэзентацыя ўсяго найлепшага ў Польшчы: багатай гісторыі, вартых наведвання месцаў, культуры, традыцыі, звычаяў ці дасягненняў палякаў. Магчымасці неабмежаваныя, і кожны можа падзяліцца сваёй любімай гісторыяй пра Польшчу. Далучыцца да акцыі можна з любой кропкі свету - дастаткова пазітыўнай асацыяцыі з Польшчай, якую можна прадставіць у сацыяльных сетках.

Правілы акцыі #likePolska

Апублікуй фотаздымак ці відэа, якія прадстаўляюць тое, што ты любіш у Польшчы: любімае месца, страву, звычай, прадмет ці постаць. Кракаўскія Сукенніцы або вядомы толькі табе закуток, варэнікі або рэгіянальныя стравы, упрыгожанні з бурштыну ці нацыянальныя арнаменты, вядомы твор мастацтва ці сямейная памятная рэч – кожны аповед пра Польшчу захапляльны. Мы чакаем тваю гісторыю! Фотаздымак з кароткім апісаннем апублікуй 11 лістапада (у публічным доступе) з #PL100 і #likePolska і разам з іншымі святкуй сотую гадавіну аднаўлення незалежнасці Польшчы.

1. Допіс мусіць змяшчаць хэштэг #likePolska.

2. Допіс не зможа ўтрымліваць вульгарызмаў і зместу, які можа быць успрыняты як абраза.

3. Допіс не павінен мець палітычнай афарбоўкі – кампанія з’яўляецца нейтральнай.

4. Падаем прыклад допісу: “Я люблю Польшчу за залатую польскую восень #likePolska” + фотаздымак лесу ў восеньскіх колерах/кароткага відэа, у якім будзе аповед адпаведны тэме.

5. Будуць зроблены рэпосты самых крэатыўных допісаў, якія прыцягнуць увагу арганізатараў, на Facebooku (@Polska – больш за 68. тыс. упадабанняў) і на Twitter (@Poland – 20 тыс. падпісчыкаў і @Polska – амаль 27 тыс. падпісчыкаў).

Самыя цікавыя допісы будуць апублікаваны на партале Poland.pl у Facebook і @Polska і @Poland у Twitter.

Да кампаніі можна далучыцца таксама праз даданне лагатыпу #likePolska на фотаздымак на старонцы ў Facebook і публікацыю фотаздымка з лагатыпам #likePolska з выкарыстаннем накладкі на фотаапарат – спасылка (даступная ў мабільным прыкладанні Facebook).

Больш падрабязнасцей пра кампанію можна знайсці на старонцы Poland.pl і facebook.com/polska/, а таксама па хэштэгах #likePolska i #PL100


2019: Ліпень | Красавiк | Люты
2018: Лiстапад | Кастрычнiк
2017: Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Люты
2016: Ліпень | Сакавiк
2014: Верасень | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Лiстапад | Чэрвень | Сакавiк | Студзень
2012: Лiстапад | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк
2010: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Люты | Студзень
2009: Лiстапад