падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КУЛЬТУРНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛЬШЧЫ

«Натхняльная культура» - запушчана новая праграма

«Натхняльная культура» — Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы запусціла новую праграму

Праграма «Натхняльная культура» прызначана для ўстаноў, падведамных і кантраляваных Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны. Яна з’яўляецца адным з фундаментаў інтэграцыйнай сістэмы папулярызацыі польскай культуры за мяжой, стратэгічнага праекта, рэалізаванага ў межах урадавай Стратэгіі адказнага развіцця (SOR), якую каардынуе міністр культуры і нацыянальнай спадчыны ў супрацоўніцтве з міністрам замежных спраў.

Стратэгічная мэта праграмы — прасоўванне на міжнароднай арэне самых каштоўных з'яў польскай культуры. Задачы, якія рэалізуюцца ў рамках праграмы, павінны служыць стварэнню за мяжой станоўчага іміджу Польшчы як сучаснай дзяржавы, што ўсведамляе свой уклад у еўрапейскую і сусветную культуру, а таксама і пашыраць веды пра творчыя і інтэлектуальныя дасягненні палякаў

Тэматычныя напрамкі:

1. Польская культура як крыніца натхнення.

2. Установы будучыні.

3. Лідар па ахове культурнай спадчыны, які дзеліцца досведам

4. Краіна крэатыўных гарадоў.

Геаграфія рэалізацыі праекта:

— Еўропа

— Краіны Паўднёвага Каўказа (Грузія, Азэрбайджан, Арменія)

— Усходняя Азія (Японія, Кітай, Рэспубліка Карэя, В’етнам)

— Важныя для фарміравання польска-габрэйскага дыялогу краіны — з асаблівай увагай да Ізраіля і ЗША.

Віды праектаў

Атрымаць грант у межах праграмы “Натхняльная культура” можна на рэалізацыю наступных задач:

— праект па папулярызацыі польскай культуры, скіраваны да замежных адрасатаў/атрымальнікаў і рэалізаваны за межамі Польшчы,

— знаходжанне персаналу польскіх устаноў культуры ў арганізацыях-партнёрах за мяжой,

— азнаямленчыя паездкі — прыём замежных гасцей польскімі культурнымі ўстановамі або групамі ўстаноў, накіраваныя на развіццё супрацоўніцтва і рэалізацыю сумесных праектаў.

Заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня 2019 года.

Правілы, форма заяўкі і каштарыс даступны тут.


2019: Жнiвень | Ліпень | Красавiк | Люты
2018: Лiстапад | Кастрычнiк
2017: Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Люты
2016: Ліпень | Сакавiк
2014: Верасень | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Лiстапад | Чэрвень | Сакавiк | Студзень
2012: Лiстапад | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк
2010: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Люты | Студзень
2009: Лiстапад