падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КУЛЬТУРНЫЯ ПАДЗЕІ Ў ПОЛЬШЧЫ

ХІХ Конкурс імя Вацлава Фельчака і Хенрыка Верашыцкага

Кракаўскі аддзел Польскага Гістарычнага Таварыства ветліва інфармуе, што сёлета адбудзецца падвядзенне вынікаў чарговага ХІХ Конкурсу імя Вацлава Фельчака і Хенрыка Верашыцкага на найлепшую кнігу, прысвечаную гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ад сярэднявечча да сучаснасці з улікам кантэксту гісторыі Польшчы.

Узнагарода, заснаваная Літаратурным Выдавецтвам, штогод прызнаецца папераменна польскаму і замежнаму аўтару. Сёлета адбываецца конкурс для замежных гісторыкаў.

Заявы на удзел у конкурсе разам з асобнікам кнігі можна дасылаць да 15 кастрычніка 2019 года на адрас:

Prof.dr hab.Antoni Cetnarowicz
Zakład Historii Powszechnej Nowoczesnej
Instytut Historii UJ
Ul. Gołębia 13
31-007 Kraków

Мецэнаты прэміі —   выдатныя кракаўскія гісторыкі з Ягелонскага універсітэта, якія карыстаюцца вялікім аўтарытэтам у навуковым асяроддзі, дзякуючы сваёй навуковай працы, а таксама бескампраміснай пазіцыі ў складаныя гады камунізму. Абодва займаліся гісторыяй Цэнтральнай Еўропы ў дзевятнаццатым стагоддзі, запаўняючы прабелы ў польскіх гістарычных даследаваннях.

Права рэкамендацыі да ўзнагароды маюць усе ўстановы, звязаныя з гістарычнымі даследаваннямі і іх публікацыяй: універсітэты і каледжы, акадэміі навук, установы культуры, навукова-даследчыя інстытуты, навуковыя выдавецтвы, пасольствы і консульствы, а таксама лаўрэаты папярэдніх прэмій.

Больш інфармацыі на: http://www.pth.krakow.pl/index.php?site=konkurs_wereszycki


2019: Жнiвень | Ліпень | Красавiк | Люты
2018: Лiстапад | Кастрычнiк
2017: Кастрычнiк | Жнiвень | Май | Люты
2016: Ліпень | Сакавiк
2014: Верасень | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Лiстапад | Чэрвень | Сакавiк | Студзень
2012: Лiстапад | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк
2010: Снежань | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Люты | Студзень
2009: Лiстапад